Аляксандр Лукашэнка заявіў 18 мая на сустрэчы з губернатарам Свярдлоўскай вобласці Дзмітрыем Паслерам, што Беларусь гатова «падстаўляць плячо» расійскім рэгіёнам у сферы нафтаперапрацоўкі, піша БелТА.

«Сёння шмат «вар’яцтва» з боку нашых праціўнікаў, якія прыводзяць у ненармальны стан нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы. У нас ёсць два мадэрнізаваныя заводы — пасол [пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў] гэта добра ведае — і мы падстаўляем сваё плячо ў любы час, калі гэта патрэбна. Калі ў гэтым плане патрэбна дапамога і падтрымка вашаму рэгіёну, вы скажыце паслу, Барыс Вячаслававіч нас праінфармуе. Будзем старацца вам дапамагчы так, як дапамагаем сёння ўсёй Расіі», — сказаў ён.
Раней паведамлялася, што ўдарамі беспілотнікаў з ладу выведзеныя магутнасці, якія забяспечваюць каля 23% перапрацоўкі нафты ў Расіі і каля 16% вытворчасці бензіну.
Каментары
Вось па гэтаму плячу хутка і атрымаеш, пасобнік акупантаў.