Грамадства44

Сельскі злодзей з Любаншчыны паехаў фарсіраваць Северскі Данец — толькі праз год сваякі заўважылі, што ён згінуў

Стаў вядомы лёс яшчэ аднаго беларускага джэнтльмена ўдачы, які наняўся ў пуцінскае войска. Міхаіл Рагалевіч з-пад Любані быў вядомы перадусім як дробны сельскі злодзей, рэцыдывіст, які цягне ўсё што трапіцца. Спроба пачаць новае жыццё была няўдалай. 

Міхаіла Рагалевіча пару дзён таму пачаў шукаць родны брат. Брат прызнае, што не ведае амаль нічога, толькі пазыўны і час заключэння кантракта — «прыкладна год таму» — а таксама кірунак. Беларус паехаў дапамагаць расійскаму войску фарсіраваць раку Северскі Данец.

Міхаіл Рагалевіч. Калі б ён быў жывым, яму было б 40 гадоў. Фота: Аднакласнікі

Як можна зразумець з сацыяльных сетак Міхаіла — няўдала. Таму што ён не паспеў нават апублікаваць сваіх фота ў вайсковай форме, як робяць іншыя джэнтльмены ўдачы, якія жывуць хаця б пару тыдняў. 

Апошні пост Міхаіла ў Аднакласніках зроблены ў красавіку 2025-га. 

Чым запомніўся Міхаіл? Нарадзіўся ў 1986 года ў вёсцы Канстанцінаўка Любанскага раёна Мінскай вобласці. 

На працягу чатырох гадоў — з 2010‑га да 2013‑ы — тройчы судзімы.

Па дадзеных Belpol, першая судзімасць у 2010 годзе: ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж учынены паўторна, або групай, або з пранікненнем у жыллё). Рагалевічу далі два гады хатняй хіміі, але ён не вытрымаў такога рэжыму — у выніку ў 2011‑м атрымаў год калоніі за ўхіленне ад адбыцця пакарання.

Пасля выхаду з калоніі Міхаіл зноў залез да суседа ў хату і зноў атрымаў 205 артыкул. Суд прызнаў рэцыдывістам, але выпісаў толькі паўтара года хатняй хіміі.

Як можна зразумець з баз ФСАН, афіцыйна Рагалевіч у жыцці асабліва і не працаваў. Ёсць толькі запіс аб тым, што ў 2015‑м — пасля судоў — паспрабаваў сябе рознарабочым у калгасе побач з месцам жыхарства. 

Каментары4

  • Рыбак
    25.05.2026
    Как там караси в Северском Донецке?
  • Караси Северского Донца
    25.05.2026
    Рыбак , с нами всё ок.
    Щуки аппетит как летом 22-го потеряли так больше на нас внимания и не обращают, даже обидно как-то. Нескем в догонялки поиграть.
  • Федзя
    26.05.2026
    Спасибо ВСУ что не придется пачкать о него руки.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі11

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі11

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць