Грамадства44

Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні ФОТЫ

Свежыя фота і відэа вядомага закінутага касцёла — святога Мікалая ў вёсцы Княжыцы Магілёўскага раёна — выданне Katolik.life заўважыла ў сацсетках. На здымках, якія зрабілі турысты, добра відаць цяперашні стан храма, які мае патрэбу ў тэрміновых супрацьаварыйных работах.

Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні

Гэты храм уваходзіць у спіс помнікаў архітэктуры, якія ахоўваюцца дзяржавай, таму яна нібыта павінна пра яго клапаціцца. Але цягам многіх гадоў грошай у бюджэце хоць бы на кансервацыю будынка так і не знайшлі.

Таму ў канцы 2025 года Магілёўскі райвыканкам аб'яўляў пра збор ахвяраванняў для правядзення супрацьаварыйных мерапрыемстваў і кансервацыйных работ.

З таго часу не паведамлялася, колькі сабрана грошай і калі пачнуцца работы, а помнік тым часам працягвае разбурацца.

Каментары4

  • Ну
    08.06.2026
    Якім рэдкасным аленем трэба быць, каб ахвяраваць беларускай (!) дзяржаве (!!) на рэканструкцыю каталіцкага (!) касцёла!
  • Алла
    09.06.2026
    Таракан понастроил дворцов ледовых, резиденций для себя, а на Костел - так собирать у людей?! Нет уж!
    Не будет ну и пусть, все равно деревни вымирают и молиться некому сейчас, практикующих верующих нет совсем и в городах, не то, что в деревне
  • Веранодна
    09.06.2026
    Ну, тыя, хто гатовыя данаціць дзяржаве на рэканструкцыю, перакананыя, што іх грошы цалкам пойдуць на добрую справу.) Ага, абавязкова) Толькі спачатку на заробкі і ўтрыманне тых чыноўнікаў і арганізацый, каторыя будуць "курыраваць" рэканструкцыю, складаць пляны, прымаць рашэнні.. Там, верагодна, будуць яшчэ адлічэнні на ўтрыманне рознай сацыяльнай інфраструктуры на балансе гэтых арганізацый. Потым падключыцца падаткавая (а вы думалі з сабраных сум падаткі не плацяць?). У выніку непасрэдна да касцёла дойдзе малая частка сабранага. Магчыма, яе хопіць, каб забіць вокны дошкамі. Посьпехаў!

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць