Грамадства55

ЗША знялі санкцыі з гендырэктара «Беларуськалія»

Міністэрства фінансаў ЗША выкрасліла з санкцыйнага спісу генеральнага дырэктара «Беларуськалія» Андрэя Рыбакова. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце ўстановы.

Андрэй Рыбакоў 

Андрэю Рыбакову 50 гадоў, ён родам з Магілёва. 

Сваю працоўную кар’еру ў 1998 годзе Рыбакоў пачаў на прадпрыемстве «Магілёўхімвалакно», дзе зрабіў кар'еру ад апаратчыка сінтэзу да начальніка цэха. У 2004—2008 гадах ён працаваў у канцэрне «Белнафтахім», даслужыўшыся да намесніка начальніка вытворча-тэхналагічнага ўпраўлення.

У 2008—2015 гадах займаў пасады галоўнага інжынера і першага намесніка генеральнага дырэктара «Магілёўхімвалакна». Пазней стаў дырэктарам завода горнага воску і кіраваў ім да 2017 года.

У 2017 годзе Андрэя Рыбакова прызначылі намеснікам старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі, а ў 2018 годзе ён стаў старшынёй канцэрна «Белнафтахім». «Беларуськаліем» ён кіруе з лістапада 2024 года.

Зняцце амерыканскіх санкцый з «Беларуськалія» і звязаных з ім асоб звязанае з імкненнем адміністрацыі Дональда Трампа завязаць эканамічную супрацу з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі. ЗША збіраюцца рабіць шырокамаштабныя закупкі беларускага калію, і першая яго партыя ўжо адпраўленая.

Адным з вынікаў гэтага працэсу былі некалькі хваляў вызвалення беларускіх палітвязняў. Значная іх частка адразу пасля вызвалення былі выдвараныя за межы краіны.

Каментары5

  • барадзед
    21.10.2026
    зараз як пачне адрываць беларусь ад расеі на курортах каліфорніі
  • Лапідар
    21.10.2026
    Адрываюць Беларусь ад Расеі як сказаў Пазьняк лапідарня
  • вам не сорамна ?
    21.10.2026
    Лапідар, вы тыя хто на грошы левакоў ЭЗ тарпедуюце Трампа - Зянона намаганні па нармалізацыі, і адцягванню РБ(ВКЛ) ад арды драпежнай, вам не сорамна ?????

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць