У краіне ўпершыню прэзентавалі аналітыку аўдыторыі і кошту прасоўвання ў Telegram.

Паводле даных кампаніі Webcom Group, штомесяц платформай карыстаюцца больш за тры мільёны беларусаў, а інвестыцыі ў рэкламу праз рэкламны кабінет месенджара з пачатку года выраслі на 300%. Пры гэтым 73% з гэтай трохмільённай аўдыторыі чытаюць там навіны, піша Office Life.
Усяго ў краіне цяпер налічваецца больш за 15 тысяч актыўных каналаў, а глабальная база карыстальнікаў праграмы ва ўсім свеце ўжо перавысіла 1 млрд чалавек.
Цікава, што 86% з іх — людзі ва ўзросце ад 18 да 54 гадоў, якія заходзяць у месенджар у сярэднім на 45 хвілін штодня.
У даследаванні аналітыкі раскрылі кошт рэкламы (для графічных аб’яў) на беларускім рынку за май — ліпень 2026 года. Высветлілася, што ў сферы нерухомасці зафіксаваны самы высокі тарыф за тысячу паказаў — €2,08. Пры гэтым клік тут абыходзіцца ў €0,39, клікабельнасць складае 0,53%, а падпіска або мэтавае дзеянне аказаліся самымі таннымі на рынку — усяго €0,76.
У катэгорыі «Бізнэс і прадпрымальніцтва» тысяча паказаў каштуе €1,51, пераход на сайт — €0,48, сярэдні водгук аўдыторыі складае 0,32%, а мэтавае дзеянне каштуе €4,64.
Найвышэйшую ўцягнутасць аўдыторыі паказала сфера турызму — 0,78%. Тут тысяча паказаў абыдзецца €1,80, клік —у €0,23, а мэтавае дзеянне — €2,25.
Самай бюджэтнай сярод пяці катэгорый сталі маркетынг і PR: тысяча паказаў каштуе €0,75, пераход — €0,19, клікабельнасць складае 0,41%, а мэтавае дзеянне ацэньваецца ў €1,76.
Таксама расказалі пра мэты прасоўвання бізнэсу. Цяпер 71,8% усёй рэкламы вядзе карыстальнікаў непасрэдна на знешнія сайты кампаній. На другім месцы — прасоўванне саміх каналаў (57,4%), далей ідуць пераходы ў чат-боты (45,5%), спампоўванне мабільных праграм (32,2%) і рэклама асабістых або бізнэс-профіляў (30,2%).
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары