Грамадства77

У 46 год памёр віцэ-прэзідэнт EPAM, адзін з кіраўнікоў бізнэсу ў Паўночнай Амерыцы Алег Вільчынскі

Па словах знаёмых, Алега не стала ў выніку хваробы, з якой ён змагаўся цягам апошніх гадоў.

«Неверагодна мэтанакіраваны, прагны да ведаў, дапытлівы, рызыковы — ён заўсёды імкнуўся быць першым. Алег заставаўся такім да самага канца. Ён стаў адным з тых, хто пабудаваў EPAM, і адным з тых, хто вызначаў будучыню кампаніі. Калега расказаў мне, што Алег пачуваўся няважна, але пры гэтым быў цалкам уцягнены ў працу і цвёрда верыў, што дасць рады з «усім гэтым», — напісаў на сваёй старонцы ў Linkedin заснавальнік EPAM Аркадзь Добкін, выказваючы спачуванні жонцы Алега Таццяне і ўсёй яго сям’і.

Алег Вільчынскі. Фота: асабістая старонка ў фэйсбуку

Алег Вільчынскі нарадзіўся ў Наваполацку, скончыў Школу бізнэсу і тэхналогій кіравання БДУ, атрымаў ступень MBA. Пасля сканчэння IT-курсаў пачаў кар’еру ў якасці інжынера-праграміста на «Інтэграле».

У EPAM мужчына прыйшоў больш за 20 год таму — стартаваў з пазіцыі старэйшага бізнэс-аналітыка і дарос да пазіцыі віцэ-прэзідэнта, адказнага за кірункі бізнэсу ў Паўночнай Амерыцы.

Апошнія 16 год Вільчынскі жыў у Нью-Ёрку. Вядома, што ў яго засталася непаўналетняя дачка.

«У яго былі планы — расці далей і зрабіць яшчэ вельмі шмат чаго. Гэта неверагодна несправядліва — сысці ў 46 гадоў»;

«Ён ніколі не сядзеў доўга на адным месцы, актыўна падарожнічаў і працаваў з кліентамі з розных краін», — адмаўляюцца верыць у заўчасную смерць Алега калегі.

Каментары7

  • Żenja
    20.10.2026
    Мои соболезнования этому человеку. Как жалко, что такие люди умирают.
  • Вечная памяць
    20.10.2026
    Вечная памяць
  • Trubetskoy
    20.10.2026
    Инга, Что такое тихий ум?

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць