У Еўропе абмяркоўваюць, хто мог бы весці перамовы з Пуціным ад яе імя
Сярод імаверных кандыдатаў — прэзідэнт Фінляндыі і кіраўнік Еўрарады.

Еўрапейскія ўрады абмяркоўваюць, каго вылучыць для прамых перамоваў з Уладзімірам Пуціным пра вайну, піша Politico.
Гэта стала больш актуальным пасля таго, як амерыканскі пасланнік Стыў Уіткаф паехаў у Расію, каб прапанаваць Пуціну трохбаковы саміт з Трампам і Зяленскім. Трамп усё часцей дамаўляецца з Пуціным праз галовы ўкраінцаў і еўрапейцаў.
Найбольш абмяркоўваная фігура — прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб. На яго карысць добрыя адносіны з Трампам і вялікі фінскі досвед зносін з Расіяй. Пакуль ён адзіны, хто сам праявіў ініцыятыву, і ўжо ўдзельнічаў у перамовах у Осла.
Яшчэ адзін варыянт — старшыня Еўрапейскай рады Антоніу Кошта. Адзін з дыпламатаў лічыць яго больш нейтральным пасярэднікам, чым фон дэр Ляен ці Калас, якіх бачаць занадта праўкраінскімі. Аднак сам Кошта пакуль адмаўляецца размаўляць з Пуціным.
У Еўракамісіі кажуць, што ЕС ужо ўдзельнічае ў працэсе. Доказам называюць прысутнасць дарадцы фон дэр Ляен Б'ёрна Зайберта ў Осла, дзе абмяркоўвалі тэрыторыі, бяспеку і пасляваеннае аднаўленне Украіны.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары