Усяго патроху

Даліваеце ваду ў шампунь, калі ён заканчваецца? Хімік тлумачыць, чаму так рабіць не варта

Калі шампуню ў бутэльцы застаецца зусім мала, многія даліваюць туды вады, каб выкарыстаць рэшткі. Здаецца, што гэта добры спосаб зэканоміць. Аднак такая звычка можа мець непрыемныя наступствы.

Фота: Maksim Ladouski / Vecteezy

Разбаўленне шампуню вадой змяняе яго склад і можа стварыць спрыяльныя ўмовы для размнажэння бактэрый і грыбкоў. Пра гэта папярэджвае інжынер-хімік Дыега Фернандэс, піша іспанскае выданне Ultima Hora.

Рэч у тым, што шампунь змяшчае розныя кампаненты ў строга вызначаных прапорцыях. Калі даліць вады, іх канцэнтрацыя зменшыцца, а значыць, сродак можа горш ачышчаць валасы і скуру галавы.

Але галоўная праблема нават не ў гэтым. У склад шампуняў уваходзяць кансерванты, якія перашкаджаюць размнажэнню мікраарганізмаў. Калі разбавіць сродак вадой, канцэнтрацыя гэтых рэчываў таксама знізіцца, а разам з ёй можа аслабнуць і абарона ад бактэрый і грыбкоў.

Да таго ж вада з-пад крана не стэрыльная. Разам з ёй у бутэльку могуць трапіць новыя мікраарганізмы. У выніку разбаўлены шампунь, асабліва калі ён доўга стаіць у вільготнай ваннай, можа стаць спрыяльным асяроддзем для іх размнажэння.

Пры гэтым хімік не заклікае выкідаць бутэльку, калі на дне яшчэ застаўся шампунь. Ён прапануе простае рашэнне. Можна даліць зусім крыху вады, каб змыць рэшткі са сценак, але атрыманую сумесь трэба выкарыстаць адразу, а не пакідаць на наступны раз.

Паводле спецыяліста, тое самае правіла тычыцца вадкага мыла для рук і іншых вадкіх сродкаў для мыцця. Іх таксама не варта разбаўляць вадой і захоўваць у такім выглядзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць