Свет88

У Севастопалі праз амаль тыдзень аднаўляюць продаж бензіну

У суботу ў Севастопалі ў анексаваным Расіяй Крыме павінны аднавіць продаж бензіну і дызельнага паліва, які быў перапынены ў нядзелю на мінулым тыдні на фоне атак украінскіх дронаў і паліўнага крызісу на паўвостраве, піша Бі-бі-сі.

Кіраўнік горада Міхаіл Разважаеў напярэдадні вечарам паведаміў, што паліва будуць адпускаць па QR-кодах, якія пачалі выкарыстоўвацца яшчэ да прыпынення продажаў.

Адзіны спосаб атрымаць QR-код — зайсці ў бот у дзяржаўным месенджары Max.

Працягвае дзейнічаць абмежаванне — заправіць можна толькі 20 літраў на адзін аўтамабіль.

У нядзелю, 21 чэрвеня, кіраўнік анексаванага Крыма Сяргей Аксёнаў заявіў, што на ўсіх крымскіх АЗС «спынены адпуск паліва як за наяўны і безнаяўны разлік, так і па талонах для фізічных і юрыдычных асоб». Запраўлялі толькі аўтамабілі дзяржаўных службаў.

Каментары8

  • 1
    27.06.2026
    Надоу́га?))
  • недапрацовачка
    27.06.2026
    Калі прадаюць цывільным, значыць у вайскоўцаў бензіну хапае з запасам
  • імпэрыя набірае цывільных на місіі самагубства — для транспартаваньня паліва ў Крым
    27.06.2026
    Моссад, “Маскоўская імпэрыя цяпер набірае цывільных на місіі самагубства — для транспартаваньня паліва ў Крым. Маскоўская імпэрыя, падаецца, ідзе шляхам стужак Mad Max

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць