Свет77

Зяленскі сустрэўся з Трампам у Белым доме

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў Белым доме сустрэўся з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам перад тым, як адправіцца на пахаванне сенатара Ліндсі Грэма, які быў блізкім паплечнікам Трампа і сябрам Украіны, піша Украінская служба Бі-бі-сі.

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Getty Images

Паводле даных украінскага боку, прэса не прысутнічала на сустрэчы прэзідэнтаў, якая павінна была пачацца ў 16:30 па беларускім часе.

Выданне «Суспільне» са спасылкай на карэспандэнтку з месца падзей а 18‑й гадзіне паведаміла, што сустрэча Зяленскага і Трампа ў Белым доме скончылася. Яна працягвалася каля гадзіны.

Зяленскі ўжо пакінуў Белы дом, акурат тады, калі туды прыбыў прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху. Пасля яго сустрэчы з Трампам усе тры лідары выправяцца на пахаванне.

Тым часам амерыканскія парламентарыі пачалі прыбываць да Капітолія, дзе адбудзецца развітанне з сенатарам Грэмам.

Пасля развітання Уладзімір Зяленскі мае сустрэцца з сенатарамі, якія разглядаюць законапраект пра санкцыі супраць Расіі. Як паведаміла амбасадарка Украіны ў ЗША Вольга Стэфанішына, сенатары чакаюць галасавання ўжо сёння.

Зяленскі прыбыў у Белы дом без лішняга розгаласу, увайшоўшы праз бакавыя дзверы. Сустрэчы Трампа з Зяленскім і Нетаньяху лічацца «працоўнымі візітамі», таму праходзяць без асаблівай урачыстасці. Фота: Getty Images

Напярэдадні візіту ў Вялікабрытанію і ЗША Зяленскі даў інтэрв’ю выданню Sky News, у якім расказаў пра тое, што плануе абмеркаваць з Трампам «абарону паветра» і санкцыі супраць Расіі.

Хоць ён адкрытым тэкстам не сказаў, што менавіта два лідары абмяркуюць у кантэксце СПА, можна выказаць здагадку, што гаворка ішла пра ліцэнзіі на вытворчасць ракет да сістэм Patriot.

«Добрая сустрэча з прэзідэнтам Трампам у Авальным кабінеце. Дзякую за ўсё, што мы робім разам для абароны жыццяў украінцаў і дасягнення міру. Перш за ўсё выказаў прэзідэнту Трампу нашы спачуванні ў сувязі са смерцю Ліндсі Грэма. Ён быў сапраўдным сябрам Украіны.

Абмеркавалі з прэзідэнтам ліцэнзіі на вытворчасць перахопнікаў для комплексаў Patriot, а таксама некаторыя іншыя ідэі, якія могуць дапамагчы. Акрамя таго, гаварылі пра дыпламатыю — важна актывізаваць дыпламатычны працэс. Нашы каманды ўзгодняць дэталі далейшай камунікацыі. Удзячны Злучаным Штатам за нязменную падтрымку», — заявіў сам Зяленскі пасля сустрэчы.

Каментары7

  • Скрыньце
    28.07.2026
    Трамп-Зяленскі-Ціханоўская - вось гэты дыпламатычны трохвугольнік будзе вырашаць лёс Эўропы.
  • Дыпламат
    28.07.2026
    Скрыньце, ЗША, Украіна..., у Ціханоўскай дывізій няма.
  • не дай бажэ
    28.07.2026
    Дыпламат, а трэ баб, каб былі?

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць