Вайна11

УСУ нанеслі ўдар па нафтахімічным камбінаце ў Табольску

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы нанеслі ўдар па нафтахімічным камбінаце «Табольск-Нафтахім» у горадзе Табольск Цюменскай вобласці Расіі.

Як сцвярджаецца, у выніку атакі была пашкоджаная цэнтральная газафракцыйная ўстаноўка прадпрыемства.

Генштаб УСУ адзначае, што гэты завод вырабляе сыравіну, якая мае важнае значэнне для расійскага вайскова-прамысловага комплексу. Прадукцыя прадпрыемства выкарыстоўваецца для вытворчасці кампанентаў ракетнага і авіяцыйнага паліва, кампазітных матэрыялаў для беспілотнікаў, а таксама высокаактанавых бензінаў.

Раней губернатар Цюменскай вобласці Аляксандр Маор паведаміў, што пасля падзення некалькіх беспілотнікаў на тэрыторыі аднаго з прамысловых прадпрыемстваў рэгіёна ўзнік пажар. Пры гэтым назву прадпрыемства ён не называў.

Украінскія крыніцы тым часам апублікавалі кадры, на якіх, як сцвярджаецца, зафіксаваны менавіта пажар у Табольску.

Гэты завод знаходзіцца на адлегласці больш чым за 2000 кіламетраў ад мяжы з Украінай. 

Каментары1

  • Менавіта тое, што прапісаў лекар
    11.08.2026
    Дакладная ўкраінская аперацыя. Малайчына!

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі сталі сустракаць рэдкіх камароў. Чым яны небяспечныя?3

Трое беларускіх маладзёнаў паехалі ў Маскву па хуткія грошы. Цяпер іх будуць судзіць1

Турыстычны комплекс у Лепельскім раёне выставіў цану для беларусаў амаль удвая большую, чым для расіян. Беларусы абурыліся1

Стваральнікі Patriot баяцца, што Кіеў можа ўдасканаліць іх ракеты6

У Калумбіі адбыўся моцны землятрус, ужо дзясяткі загінулых

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

Амерыканцы распрацоўваюць натрыевыя акумулятары як альтэрнатыву літыевым, але баяцца кітайцаў3

Вярхоўны суд Расіі зняў з выбараў у Думу партыю «Яблык» — адзіную супраць вайны17

Беларускага лідара міжнароднай хакерскай групоўкі прысудзілі да 16 гадоў турмы ў ЗША

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч27

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць