Грамадства11

У Беларусі сталі сустракаць рэдкіх камароў. Чым яны небяспечныя?

У Беларусі сустракаецца так званы дупляны камар — від Anopheles plumbeus. Спецыялісты Навукова-вытворчага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах расказалі, што яго бачаць у краіне, хоць і вельмі нячаста: за апошнія сто гадоў яго некалькі разоў фіксавалі ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях, а даследчыкі таксама знайшлі яго ў Магілёве, піша БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Назва «дупляны» звязана з месцам размнажэння камара. Самкі адкладаюць яйкі ў дуплах дрэў, дзе пасля дажджу назапашваецца вада. Аднак апошнім часам від пачаў прыстасоўвацца і да гарадскіх умоў. Напрыклад, у Магілёве лічынкі знайшлі ў старой аўтамабільнай шыне, напоўненай дажджавой вадой.

Асаблівасць гэтага камара ў тым, што, у адрозненне ад большасці малярыйных камароў Беларусі, ён аддае перавагу крыві чалавека. Таму ягоны кантакт з людзьмі можа адбывацца часцей, асабліва ў гарадах.

Спецыялісты адзначаюць і яшчэ адну важную асаблівасць: Anopheles plumbeus мае высокую ўспрымальнасць да ўзбуджальніка трапічнай малярыі — найбольш небяспечнай формы гэтага захворвання. Пры гэтым у Беларусі штогод рэгіструецца каля дзесяці выпадкаў завазной малярыі.

Акрамя ўзбуджальнікаў малярыі, гэты від камара можа пераносіць некаторыя арбавірусы, у тым ліку вірус ліхаманкі Заходняга Ніла. У іншых еўрапейскіх краінах таксама фіксавалі яго сувязь з перадачай узбуджальнікаў дырафілярыёзу, а эксперыментальна было пацверджана, што ён можа пераносіць вірус японскага энцэфаліту.

Пры гэтым спецыялісты падкрэсліваюць, што дупляны камар у Беларусі па-ранейшаму з'яўляецца рэдкім відам. Аднак яго здольнасць прыстасоўвацца да гарадскога асяроддзя, размнажацца ў штучных вадаёмах і пераважна кусаць людзей павышае ягоную патэнцыйную эпідэміялагічную значнасць.

Каментары1

  • Андрусь
    10.08.2026
    Што вы ўсё - "ён", "ён"...
    Камар - гэта ўвогуле бяскрыўднае стварэнне. Крывапійкі - гэта камарыцы, самкі камароў. Ім, каб адкласці жыццяздольныя яйкі патрэбны бялок, які яны знаходзяць у крыві. Таму і кусаюцца. Але ўсе шышкі ўсё адно на хлопцаў.

Цяпер чытаюць

«Следчы гэтаму лукашысту сказаў: галоўнае, прызнай віну ў здрадзе дзяржаве — і адпусцім цябе на хімію»

«Следчы гэтаму лукашысту сказаў: галоўнае, прызнай віну ў здрадзе дзяржаве — і адпусцім цябе на хімію»

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» папярэджвае пра фэйкавы бот, які выдае сябе за службу эвакуацыі1

«Пачаў мяне душыць». Мінчукі пабіліся пад офісам забудоўшчыка праз ільготны крэдыт8

Марк Цукерберг і былы чэмпіён UFC у найлягчэйшай вазе Мераб Двалішвілі правялі бой у адкрытым моры5

«Мапеды» сыходзяць у мінулае: Расія робіць «шахеды» рэактыўнымі. Чым гэта пагражае Украіне6

93‑гадовы прэзідэнт Камеруна больш за два месяцы не з'яўляецца ў краіне6

Як беларуска з чатырма дзецьмі стала прафесаркай у Фларыдзе18

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці20

«У нас няма іх каардынат, і гэта галоўная складанасць аперацыі». Як ідзе пошук зніклых у гарах Кыргызстана беларусаў і літоўца

Білі Айліш кардынальна змяніла вобраз для ролі ў фільме3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Следчы гэтаму лукашысту сказаў: галоўнае, прызнай віну ў здрадзе дзяржаве — і адпусцім цябе на хімію»

«Следчы гэтаму лукашысту сказаў: галоўнае, прызнай віну ў здрадзе дзяржаве — і адпусцім цябе на хімію»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць