Ён будзе праходзіць у некалькі этапаў.

Паэтапны рамонт Сляпянскай воднай сістэмы стартаваў у сталіцы. Пра ход работ распавёў генеральны дырэктар УП «Мінскзелянбуд» Аляксандр Ермаловіч, пішуць Мінск-навіны.
Будаўніцтва ўнікальнай для Мінска воднай сістэмы праводзілася ў 1970— 1980‑я гады. За дзесяцігоддзі многія яе аб'екты прыйшлі ў заняпад і патрабавалі рамонту.
— Мы падтрымліваем у належным стане як набярэжную, так і водныя аб'екты, напрыклад каскады. Але з улікам узросту гэтай тэрыторыі неабходны не толькі бягучы рамонт, але і больш маштабнае ўмяшанне, — патлумачыў А. Ермаловіч.
Паводле слоў гендырэктара, добраўпарадкаванне аб'екта будзе праходзіць у некалькі этапаў. У гэтым годзе яно закранула Заводскі, Ленінскі, Партызанскі і Першамайскі раёны.
— Робіцца веладарожка, добраўпарадкоўваюцца пляцоўкі, усталёўваецца дзіцячае спартыўнае абсталяванне. Там з'явяцца даволі цікавыя новыя лакацыі і маршруты, — пракаментаваў кіраўнік «Мінскзелянбуда».
Паралельна праводзіцца ачыстка — расліннасць з воднай паверхні прыбіраюць з дапамогай спецыяльных камбайнаў, удакладніў гендырэктар.
Каментары
Пра тое ўжо былі навіны. "Мінск-навіны" проста не ў кантэксце таго, што самі шматразова пісалі перад тым.
Увогуле адбываецца сумная дэградацыя журналістыкі, ў тым ліку ўнутры сістэмы, дзе грошы як бы ёсць.