У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць
Пару дзён таму карыстальніца паказала ў Threads неверагодна маляўнічыя кадры, знятыя ў Беларусі. На яе відэароліках — зялёнае поле, атара авечак, а на гарызонце ўзвышаюцца солевыя горы, піша Tochka.by.

Інтэрнэт хутка вынес вердыкт: ну, чым не швейцарскія Альпы? Відэа разляцеліся па сацсетках, а каментатары адзін за адным пачалі запытваць каардынаты гэтай прыгажосці.
Каардынаты неўзабаве знайшліся. Праўда, разам з тым выплыў нечаканы і важны нюанс: ехаць туды як на новую турыстычную славутасць усё ж не варта.
Тыя самыя інстаграмныя кадры знятыя каля вёскі Півашы Салігорскага раёна. Тут знаходзіцца прыватная ферма, а эфектным фонам служаць знакамітыя солевыя тэрыконы.
Видео: anastasiabelova1 / Threads pic.twitter.com/QiY1kom0AO
У выхадныя туды ўжо кінуліся паляўнічыя за прыгожымі фота і відэа. Сярод іх аказалася і карыстальніца Threads Марыя. Пасля паездкі дзяўчына вырашыла трохі астудзіць пыл тых, хто хоча сваімі вачыма ўбачыць «беларускія Альпы».
«Ведаю, што многіх скарылі кадры гэтага месца. Таму хачу папярэдзіць усіх, хто паедзе сюды: паблікі расцягваюць навіны вельмі хутка дзеля ахопаў, але гэта прыватная ўласнасць, вакол якой поле і плот», — напісала яна.
Таксама дзяўчына дадала, што прыгожыя фатаграфіі і відэа — гэта не больш чым удалае спалучэнне ракурсу, апрацоўкі і шанцавання.
«Авечкі не гуляюць побач з вамі, гэта жывёлы, якія жывуць у сваім рытме і фоткацца яны з вамі не будуць, таму, калі паедзеце сюды спецыяльна, вам можа пашанцаваць, а можа і не», — сумленна расказала Марыя.
А дзяўчына, з якой пачалася ўся гэтая «альпійская ліхаманка», пазней і ўвогуле выдаліла свой допіс. Відаць, лішняя рэклама ціхай маленькай ферме аказалася зусім ні да чаго.
Як жывуць людзі ў найбліжэйшым да Беларусі латвійскім райцэнтры і што думаюць пра закрыццё мяжы
Мінск стаў самым папулярным замежным горадам для расійскіх турыстаў
«Пачынаю разумець людзей, якія жывуць у турыстычных гарадах і не любяць заезджых». Што турыстычны бум прыносіць Гродну
У Мінкульце расказалі, якія палацы і сядзібы будуць аднаўляць найбліжэйшым часам
Каментары