Здарэнні66

Мінчанка нарадзіла ў палаце на 22‑м тыдні на вачах суседкі 

Дзяўчына ляжала не па цяжарнасці.

На выходных у сацыяльных сетках актыўна абмяркоўвалі пост пра сітуацыю, якая адбылася з пацыенткамі ў 5‑й бальніцы Мінска, піша Onliner.by.

Карыстальніца Threads распавяла, што яе сяброўка апынулася ў стацыянары з праблемамі, не звязанымі з цяжарнасцю. Пры гэтым яна стала міжвольнай сведкай схватак суседкі па палаце на тэрміне 22 тыдні.

«Ёй [цяжарнай] сказалі: бяры пялёнку і нараджай у палаце на ложку», — сцвярджаецца ў пасце.

«Які жах… Баліць сэрца і ўсё ўнутры ад таго, што ўбачыла і пачула», — з такіх слоў пачынаецца пост пра сітуацыю ў бальніцы.

«У гэтай дзяўчыны адышлі воды і пачаліся схваткі. І пачаў вылазіць малыш. Сяброўка пабегла клікаць хоць каго-небудзь. Знайшла, кажа: «Там у палаце роды пачаліся». А ёй у адказ: «Ну дык няхай кладзецца на ложак, рассоўвае ногі і нараджае» <…> Усё гэта адбывалася ў палаце на вачах у чалавека, які ніколі не нараджаў! Псіхалагічна як для парадзіхі, так і для сяброўкі гэта быў стрэс», — так апісваецца сітуацыя ў пасце (стылістыка захаваная).

Пазней, паводле слоў карыстальніцы, «дзіця забралі, парадзісе сказалі чакаць чысткі», а пацыенткам, як сцвярджаецца, было сказана самастойна прыбраць палату.

Журналісты звязаліся непасрэдна з дзяўчынай, са слоў якой апісаная сітуацыя ў 5‑м радзільным доме. Яна распавяла, што ўсё адбылося на выходных. У палаце яны знаходзіліся ўдваіх — яна і суседка з замерлай цяжарнасцю.

Абедзве пацыенткі адмовіліся ад падрабязных каментароў, аднак пацвердзілі напісанае ў пасце з невялікімі ўдакладненнямі. Мінчанка падкрэсліла, што паклікала медыкаў адразу, як толькі ў цяжарнай адышлі воды. У той момант, калі нарадзілася мёртвае дзіця, доктар ужо прысутнічала ў палаце (у пасце было напісана інакш).

— Сам факт, што я ўсё гэта назірала, калі ў яе адышлі воды <…> І я адчула стрэс, я яшчэ ні разу не нараджала. Бачыць дзіця — такое сабе…

— Вам неяк патлумачылі гэтую сітуацыю? Чаму ўсё гэта адбываецца ў палаце?

— Так, яны тлумачылі, што да 22‑га тыдня ў іх усе нараджаюць у палаце, калі выкідыш ці нешта падобнае… І іх не забіраюць у радзільную залу <…> А яшчэ сказалі, што яна сама [суседка] павінна ўсё прыбраць у палаце, таму што санітарак няма.

У каментарах сваімі гісторыямі падзяліліся іншыя жанчыны. Яны сцвярджаюць, што перажылі падобны досвед у радзільных дамах.

Намеснік галоўнага доктара: «Мы не можам ізаляваць такіх жанчын»

Па тлумачэнні журналісты звярнуліся ў 5‑ю гарадскую бальніцу Мінска. Намеснік галоўнага доктара Васіль Шостак падкрэсліў, што называць тое, што адбылося з цяжарнай пацыенткай, «родамі» з медыцынскага пункту гледжання некарэктна.

— Гэта цяжарнасць, што не развіваецца — ніякага дачынення да родаў гэта не мае. Гэта выкідыш. І гаворка ідзе не пра дзіця, а пра плод. Ён быў нежыццяздольны, паколькі загінуў да таго, як жанчына паступіла да нас, — тлумачыць Васіль Шостак. — У гінекалагічным аддзяленні такіх жанчын не ізалююць. Выкідыш можа адбыцца ў любы час, усё залежыць ад хуткасці працякання схватак.

То, што гэта адбылося ў палаце, — так, такое бывае. То, што доктар прыйшла не адразу, — такое таксама магчыма. Гэта роды праходзяць у суправаджэнні ўрача (і нават не аднаго), калі чакаецца нараджэнне жывога дзіцяці. А тут адбыўся выкідыш. Доктар прыходзіць тады, калі яе выклікаюць. Магчыма, у гэты момант яна знаходзілася ў іншым аддзяленні.

— Выкідыш заўсёды адбываецца ў палаце? Ці ўсё ж ёсць нейкае памяшканне, куды могуць адвесці жанчыну?

— Мы не ведаем хуткасці працэсу. Мы можам агледзець жанчыну, а ў яе, напрыклад, яшчэ няма поўнага раскрыцця для таго, каб выгнаць плод. Але праз 10 хвілін яно ўжо ёсць. Таму так, выкідыш можа адбыцца ў палаце, можа адбыцца ў аглядальным кабінеце падчас агляду, можа — і ў маніпуляцыйнай, калі мы збіраемся правесці нейкае ўмяшанне, напрыклад, інструментальным спосабам (у народзе «чыстка»).

Самае галоўнае, што жанчына не завяршыла гэтую цяжарнасць у прыбіральні, як многія сабе гэта ўяўляюць. Таму ў тым, што вы апісваеце, няма нічога катастрафічнага або надзвычайнага. А вось тое, што суседкі нешта запісваюць і выкладваюць, — гэта ўжо распаўсюджванне канфідэнцыйнай інфармацыі, якое можа падпадаць пад дзеянне двух законаў — аб персанальных даных і аб доктарскай таямніцы.

— Вы не лічыце, што гэта можа быць стрэсам для суседак па палаце — напрыклад, тых, хто яшчэ ніколі не нараджаў, або для жанчын, якія прыехалі захоўваць цяжарнасць?

— Нідзе ў нашай краіне не выдзяляюцца палаты для перапынення цяжарнасці. У нас такога няма, гэта парушэнне правоў жанчын. Яна такая ж пацыентка, як і ўсе астатнія. Гэта гінекалагічнае аддзяленне, тут няма здаровых людзей. У кожнага ёсць нейкія захворванні, могуць быць розныя крывацёкі, падчас цяжарнасці або без яе. Калі мы ўсіх пацыентак будзем ізаляваць адна ад адной, то я не ведаю, якога памеру павінна быць гінекалагічнае аддзяленне. А ў нас палаты разлічаныя на двух, трох ці чатырох чалавек, для максімальна камфортнага знаходжання. У дадзеным выпадку гэта была двухмесная палата.

— Падкажыце, які пагранічны тэрмін, калі вы чакаеце нараджэння жывога дзіцяці і гэта будзе лічыцца родамі?

— Пасля 22 тыдняў. Тады гэта адбываецца ў перадродавой палаце або ў радзільнай зале. Але калі цяжарнасць замерла, гэта іншая сітуацыя. Калі плод застаецца ў поласці маткі, ён выклікае запаленне з усімі вынікаючымі наступствамі аж да бясплоддзя. Таму мы павінны завяршыць гэтую цяжарнасць як мага хутчэй.

— Што адбываецца пасля выкідышу?

— Плод накіроўваецца на гісталагічнае даследаванне разам з плацэнтарнай тканінай. А жанчыне паказана выскрабанне поласці маткі, пасля чаго яна вяртаецца ў палату.

Што тычыцца прыборкі ў палаце, то, паводле слоў Васіля Шостака, гэта абавязак супрацоўнікаў бальніцы. Ніхто не можа прымусіць пацыентак прыбіраць пасцелю, гэта выключана.

Каментары6

  • ситуация классическая
    11.08.2026
    Интересно, у главврача, врача, медсестёр есть корочки сотрудников кгб или нету ?
    Наблюдаем тенденцию, что, во всех госучреждениях, даже низовой уровень, должности заняты бывшими и действующими сотрудниками кгб, которые, в первую очередь, следят, чтобы правда не выплыла за стены госучреждения, госорганизации, госпредприятия.
    Ситуация коассическая, для узаконенного беззакония лукашенко-шведа.
    Интересно, какой бюджет выдержит выплаты сотрудникам кгб на два конца ? И от кгб, от больницы, от магазина оптики ?
  • ***
    11.08.2026
    Ну 5-ая больница , как роддом, так и гинекология славятся своей "гуманностью". Там только заплатив за пребывание можно надеяться на человеческое отношение.
  • Misanthrope
    11.08.2026
    "Мінчанка нарадзіла ў палаце на 22‑м тыдні на вачах суседкі. Дзяўчына ляжала не па цяжарнасці."

    Разумею рэзананс навіны (умовы, 22-гі тыдзень), але ўсё ж такі назва артыкула супярэчыць яго зместу і самой сутнасці з’явы. Гэта не роды, а выкідыш пры неразвіваючайся цяжарнасці, і было б дзіўна, калі б гэта здарылася недзе ў іншым месцы, чым у гінекалагічным аддзяленні. Пацыентка з гэтай мэтай там і ляжала.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя37

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

Палубісак з Радашковічаў згінуў на вайне: гэта заняло пару тыдняў8

Украінскія беспілотнікі атакавалі НПЗ у расійскім Орску за паўтары тысячы кіламетраў ад мяжы1

На Сляпянскай воднай сістэме ў Мінску пачаўся рамонт 1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць