Свет55

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны

«Вы забівалі людзей?» — «Так».

Віталь Мілонаў. Фота: РІА «Навіны»

Дэпутат Дзярждумы ад «Адзінай Расіі» Віталь Мілонаў заявіў, што забіваў людзей на расійска-украінскай вайне. Пра гэта ён расказаў у інтэрв'ю блогеру Амірану Сардараву, піша «Медуза».

Сардараў спытаў Мілонава, ці праўда ў яго ёсць ордэн Мужнасці, атрыманы на вайне. Дэпутат пацвердзіў, што ордэн яму далі за «баявыя дзеянні», але не стаў раскрываць дэталі, бо прэзідэнцкія ўказы аб узнагароджанні «маюць закрыты характар». За гэтым рушыў услед такі дыялог:

Сардараў: Вы забівалі людзей?

Мілонаў: Так.

Сардараў: На СВА?

Мілонаў: Так. Я ж старэйшы наводчык. Старэйшы наводчык гарматы МТ-12 «Рапіра», якая знаходзіцца ў двух-трох кіламетрах ад лініі фронту, ад перадавой. <…> Задача гарматы — знішчаць жывую сілу і тэхніку праціўніка.

Сардараў: А з гэтым не складана потым жыць?

Мілонаў: Не. Гэта абавязак цябе як вайскоўца. Вы думаеце, калі б я іх не забіў, яны прыйшлі б да нас і чай бы з намі пілі? Не, вядома.

Віталь Мілонаў пайшоў на фронт добраахвотнікам у кастрычніку 2022 года і служыў у супрацьтанкавай артылерыйскай батарэі. У лютым 2023‑га ён паведаміў, што тэрмін яго кантракту падышоў да канца. У Дзярждуме Мілонаў займае пасаду намесніка старшыні камітэта па абароне сям'і, пытаннях бацькоўства, мацярынства і дзяцінства.

На вайне ва Украіне летась загінуў яго брат Аляксандр. 

Віталь Мілонаў — адыёзны расійскі дэпутат, які стаў вядомым праз свае законапраекты. У розныя часы ён выступаў супраць гомасексуальных адносін, Еўропы, фастфуду, Вольгі Бузавай і тэорыі эвалюцыі.

Каментары5

  • Милонoff
    11.08.2026
    Жыць з гэтым будзе не складана, але нядоўга. ГУР справу ведае.

    [Зрэдагавана]
  • Руслан
    11.08.2026
    Может быть, пленного. Которому предварительно связали руки.
  • .
    11.08.2026
    Думаю, забивал он в основном баки, но это не повод отменять "ночь, улица, фонарь, Милонов" когда представится шанс.

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

«Сіл няма больш ад гэтых кадэнцый». Жонка беларускага дальнабоя пацікавілася, куды можна прыстроіць мужа, каб той быў побач6

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся6

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык10

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень1

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

Лонданскі Хітроў страціў статус самага загружанага аэрапорта Еўропы2

У «Мінскзяленбудзе» патлумачылі, чаму на праспекце Незалежнасці звялі ясені і пасадзілі ліпы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць