Грамадства11

Па атрадзе перасоўваецца навобмацак, перыядычна атрымлівае рапарты: што вядома пра палітвязня Вацлава Арэшку

71‑гадовы актывіст прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Вацлаў Арэшка знаходзіцца за кратамі ўжо больш за чатыры гады. Напачатку 2023 года палітвязня асудзілі да васьмі гадоў пазбаўлення волі па справе беларускіх незалежных прафсаюзаў. За час зняволення ён практычна аслеп, але інваліднасць у калоніі яму да гэтага часу не афармляюць.

Нягледзячы на ўзрост і стан здароўя рэжым Лукашэнкі працягвае ўтрымліваць пенсіянера ў няволі. «Вясна» паразмаўляла з былым палітвязнем, які адбываў пакаранне разам з Вацлавам Арэшкам, і даведалася апошнія навіны пра яго.

71‑гадовы Вацлаў — беларускі палітолаг і грамадскі дзеяч, актывіст прафсаюза РЭП, які быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». За кратамі ўтрымліваецца мужчына з 19 красавіка 2022 года.

У зняволенні ў Вацлава Арэшкі сур'ёзна пагоршылася здароўе — ён фактычна страціў зрок. Былы палітвязень, які знаходзіўся ў адной калоніі з Вацлавам, адзначае, што па тэрыторыі лакальнага сектара і па атрадзе Вацлаў перасоўваецца самастойна — навобмацак. У іншых выпадках ён патрабуе дапамогі, таму яго звычайна суправаджаюць іншыя вязні.

«Атрад ён вывучыў цудоўна: дзе, што і як! Калі ідзе па лакалцы, звычайна яму хлопцы гукаюць, падказваюць, куды павярнуць, дзе прыступкі, дзе бардзюр або плот. Ходзіць самастойна і днём, і ноччу.

Але праз тое, што ён нічога не бачыць, яму дужа цяжка хадзіць у сталоўку ці ў медчастку, заўсёды з ім ідзе чалавек, які яго суправаджае! Гэты чалавек, у асноўным, не адзін і той самы, а розныя».

Але, па словах суразмоўцы, час ад часу адміністрацыя забараняе іншым вязням дапамагаць пенсіянеру.

Агулам, па стане на пачатак лета, самаадчуванне ў Вацлава было нядрэннае, з улікам усіх асаблівасцяў утрымання, кажа былы палітвязень. Па яго словах, адміністрацыя часам выпісвае Вацлаву рапарты і спагнанні, але за што — невядома.

Па інфармацыі «Вясны», палітвязню дазволеныя тэлефонныя размовы, але спатканняў са сваякамі за час зняволення ў яго не было.

Каментары1

  • ?
    12.08.2026
    А чаму не паведамляецца якая гэта калонія і прозвішча яе начальніка?

«Не спадабаліся прадукты на паліцы — і пішуць туды эсэмэску». МУС назвала Threads пагрозай бяспецы і заявіла пра затрыманні13

«Не спадабаліся прадукты на паліцы — і пішуць туды эсэмэску». МУС назвала Threads пагрозай бяспецы і заявіла пра затрыманні

Усе навіны →
Усе навіны

У школах і дзіцячых садах дазволяць выкарыстоўваць электраабагравальнікі

Упершыню з 2022 года міністр замежных спраў Германіі сустрэўся з Лаўровым7

«Ведаеце, Лукашэнка не прэзідэнт». Яны так усміхнуліся, кіўнулі». Дэпартаваны з Грузіі Леў Міхееў расказаў, як з ім абыходзіліся ў Арменіі3

Саюз палякаў у Беларусі аднаўляе магілу польскага генерала пад Гроднам ФОТАФАКТ35

Трамп не пусціў CNN на борт свайго самалёта1

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне1

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі2

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не спадабаліся прадукты на паліцы — і пішуць туды эсэмэску». МУС назвала Threads пагрозай бяспецы і заявіла пра затрыманні13

«Не спадабаліся прадукты на паліцы — і пішуць туды эсэмэску». МУС назвала Threads пагрозай бяспецы і заявіла пра затрыманні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць