Іспанскі скейтбардыст скарыў сацсеткі трукам, зробленым падчас сонечнага зацьмення ВІДЭА
Іспанскі скейтбардыст Дэні Леон здзівіў карыстальнікаў сацыяльных сетак незвычайным трукам, які ён выканаў на фоне поўнага сонечнага зацьмення.

Спартсмен дачакаўся моманту, калі Месяц цалкам закрыў Сонца, і менавіта тады зрабіў скачок на скейтбордзе. На відэа ствараецца ўражанне, быццам Леон пралятае проста перад цалкам зацямнелым Сонцам.
Відэазапіс ён апублікаваў у сацыяльных сетках і назваў гэты трук «рухам свайго жыцця». Кадры хутка сталі віруснымі і набралі мільёны праглядаў.
Дэні Леон — прафесійны скейтбардыст, які прадстаўляў Іспанію на Алімпійскіх гульнях у Токіа ў 2021 годзе і ў Парыжы ў 2024-м.
Поўнае сонечнае зацьменне адбылося 12 жніўня 2026 года і назіралася, у прыватнасці, у некаторых раёнах Іспаніі і Партугаліі, а таксама ў іншых частках Еўропы. Для Іспаніі гэта стала першым поўным сонечным зацьменнем больш чым за стагоддзе.
Спалучэнне рэдкай астранамічнай з'явы і дакладна разлічанага скачка зрабіла відэа скейтбардыста асабліва эфектным.
Каментары