59‑гадовы кіроўца аўтакрана МАЗ на закругленні дарогі выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen. Пасля сутыкнення абедзве машыны з’ехалі ў кювет.
У выніку аварыі пацярпеў 59‑гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля. З траўмамі яго шпіталізавалі.
Спецыялісты высвятляюць прычыны і абставіны ДТЗ.

Каментары