Грамадства22

Пастрожылі патрабаванні да арганізатараў паездак дзяцей за мяжу

У Беларусі ўвялі больш строгія патрабаванні да арганізатараў выезду дзяцей за мяжу. Адпаведную пастанову 20 жніўня падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Дакумент вызначае парадак выезду непаўналетніх за межы Беларусі ў складзе арганізаваных груп, у тым ліку для ўдзелу ў міжнародных мерапрыемствах.

Цяпер на арганізатараў дзіцячых груп і асоб, якія суправаджаюць непаўналетніх, ускладаецца адказнасць за гарантаванне бяспекі дзяцей. Гэта тычыцца ўсяго перыяду паездкі — як дарогі да месца прызначэння і назад, так і знаходжання дзяцей за мяжой.

Увядзенне новых патрабаванняў адбылося пасля надзвычайнага здарэння ў Расіі ў чэрвені. Тады аўтобус з беларускай дзіцячай футбольнай камандай, якая ехала з Рэчыцы ў Геленджык на аздараўленне і трэніроўкі, пацярпеў у выніку атакі беспілотнікаў у Бранскай вобласці. Загінула жанчына, якая суправаджала дзяцей, яшчэ восем чалавек атрымалі раненні.

Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка даручыў не дапускаць выезду дзіцячых груп за мяжу без дзяржаўнага кантролю і адпаведнага дазволу.

Пры гэтым Лукашэнка адзначаў, што прыватная кампанія, якая арганізавала паездку, дзейнічала законна, таму прэтэнзій непасрэдна да яе ён не выказваў. Ён заклікаў бацькоў больш асцярожна падыходзіць да арганізацыі замежных паездак дзяцей, асабліва ва ўмовах ваенных рызык за межамі Беларусі.

Каментары2

  • Напісалі літаркі
    20.08.2026
    Раскажыце, калі ласка, пра сваю адказнасць, сп. Турчын, калі што здарыцца, пасля ўвядзення гэтага патрабавання.
  • Андрусь
    21.08.2026
    Мяркую, цяпер усе гэтыя арганізатары паездак разумецьмуць, што ў расію ехаць небяспечна ды шукацьмуць магчымасці выступу на еўрапейскіх турнірах без чырвона-зялёных анучаў на флагштоках у выпадку перамогі?!

Цяпер чытаюць

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме4

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Усе навіны →
Усе навіны

У Вялікім тэатры галоўную люстру апусцяць у залу. Ахвотных запрашаюць на фотасесію2

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы8

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр24

Галоўнага расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва адхілілі ад эфіру «Вестей недели»3

Арменія збіраецца ў найбліжэйшы час падаць заяўку на ўступленне ў ЕС5

«Усе, хто хацеў, працу знайшлі». Як жывуць беларускія айцішнікі ў Латвіі4

Вялікабрытанія і Францыя перадаюць Украіне сакрэтныя даныя для вытворчасці крылатых ракет SCALP. Для Крымскага моста?11

Мужчына думаў, што знайшоў добрую вакансію на нафтавай платформе ў Нарвегіі, але страціў грошы

«Кладзём на сумленне!» Чым жыве Вадзім Галыгін12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме4

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць