Памёр венгерскі пісьменнік Петэр Надаш, адзін з найбольш вядомых сучасных літаратараў Венгрыі. Ён быў аўтарам маштабных раманаў-эпапей, у якіх праз лёсы асобных людзей раскрываў гісторыю Цэнтральнай і Усходняй Еўропы другой паловы ХХ стагоддзя. Надашу было 83 гады.

Пра смерць Петэра Надаша 26 жніўня паведаміў выдавец пісьменніка, а пазней інфармацыя з'явілася і ў ягоных сацыяльных сетках.
Надаш па прафесіі быў журналістам, а як празаік дэбютаваў у 1967 годзе зборнікам аповесцяў і навел. У 1977 годзе выйшаў ягоны твор «Канец адной сямейнай сагі», прысвечаны Венгрыі першых гадоў пасля ўсталявання камуністычнага рэжыму. Ён у 2012 годзе выйшаў у выдавецтве «Эканомпрэс» у перакладзе на беларускую мову.
Сусветную вядомасць пісьменніку прынёс раман «Кніга ўспамінаў». Крытыкі параўноўвалі гэты твор з кнігамі Марсэля Пруста і Роберта Музіля.
У 2005 годзе Надзь выдаў трохтомны раман «Паралельныя гісторыі», у якім звярнуўся да гісторыі Венгрыі ХХ стагоддзя.
Пісьменнік быў уладальнікам шматлікіх літаратурных узнагарод. На працягу многіх гадоў яго таксама называлі адным з магчымых прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.
Каментары