Грамадства44

У Жлобінскім раёне пасябравалі свойскі конь і дзікі алень ФОТЫ

Незвычайнае сяброўства паміж канём і аленем заўважылі каля аграгарадка Шчадрын у Жлобінскім раёне. Алень рэгулярна прыходзіць з лесу да каня і жывёлы разам пасвяцца, піша выданне «Штодзень».

Фота: t.me/Jlobinles2022

Спачатку пра дзіўныя сустрэчы расказалі мясцовыя жыхары, а пазней інфармацыю пацвердзілі работнікі лясной гаспадаркі.

Як пачалося гэтае знаёмства і чаму жывёлы сталі трымацца разам, пакуль невядома. Паводле назіранняў егераў, яны паводзяць сябе як сапраўдныя напарнікі. Калі да іх набліжаюцца людзі, конь нібыта імкнецца абараніць аленя. Падчас іншай сустрэчы, наадварот, конь спакойна адпачываў, а алень пільна сачыў за наваколлем.

Фота: t.me/Jlobinles2022

Ці можна называць такія адносіны сяброўствам у чалавечым разуменні, сказаць складана. Аднак відавочна, што жывёлы добра ладзяць паміж сабой, давяраюць адно аднаму і, падобна, адчуваюць узаемную падтрымку.

Фота: t.me/Jlobinles2022

Каментары4

  • Прышчэпка
    26.08.2026
    Алень хоць няхворы?
  • UFO
    27.08.2026
    Пацьвярджэньне, А з кім конь мусіў сябраваць?
  • T
    27.08.2026
    Ў браканьераў разам з былым меліцыянтам - НКУСаўшчыкам што пастаўлены небы ахоўваць прыроду ад такіх навін свярбяць рукі, брызгаюць слюні і чэшацца ў іх ад думак каб безпакарана забіць чарговую жывелу якая вось так знайшла сябе сябра.

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць