Адмыслова да яго 90‑гадовага юбілею выйшла кніга «Пражытае-напісанае. Кніга Генадзя Бураўкіна. Кніга пра Генадзя Бураўкіна» — плён шматгадовага вывучэння хатняга архіва паэта і працы ў Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва, піша Reform.news.
Сам Бураўкін не пакінуў мемуараў, але засталіся ягоныя аповеды пра калегаў-пісьменнікаў, пра працу ў «Маладосці» і «ЛіМе», на Дзяржтэлерадыё, яны ўпершыню сабраныя разам пад адной вокладкай.
Асоба Бураўкіна ярка праявілася не толькі ў ягоных аповедах, але і ва ўспамінах і дзённікавых запісах тых, хто добра яго ведаў (напрыклад, жонкі Юліі Якаўлеўны), а таксама ў эпісталярыі і архіўных дакументах, што ў пераважнай большасці публікуюцца ўпершыню.
Выданне можна набыць у «Акадэмкнізе».

Каментары