Германія і яшчэ пяць багатых краін выступілі за скарачэнне бюджэту Еўрасаюза
Германія, Нідэрланды, Данія, Аўстрыя, Фінляндыя і Швецыя выступаюць за істотнае скарачэнне доўгатэрміновага бюджэту Еўрапейскага саюза на 2028—2034 гады. Пра гэта 27 жніўня заявіў федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц пасля перамоў у Берліне, піша Deutsche Welle.

Па словах Фрыдрыха Мерца, шэсць краін дамовіліся выпрацаваць агульную пазіцыю для будучых перамоў у Бруселі. Яны лічаць, што прапанаваны Еўракамісіяй бюджэт неабходна значна паменшыць, прычым скарачэнні павінны закрануць усе сферы.
Еўракамісія прапанавала прадугледзець на сем гадоў каля 1,76 трыльёна еўра. Каб гэты бюджэт быў прыняты, неабходная згода ўсіх 27 дзяржаў ЕС. Дасягнуць кампрамісу плануюць да канца 2026 года, аднак перамовы могуць быць вельмі складанымі праз істотныя разыходжанні паміж краінамі.
Мерц заявіў, што шэсць дзяржаў хочуць унесці ў перамовы больш «рэалізму і рэформаў». На яго думку, цяперашняя прапанова Еўракамісіі не ў поўнай меры ўлічвае фінансавыя цяжкасці, з якімі сутыкаюцца краіны ЕС.
Германія, Нідэрланды, Данія, Аўстрыя, Фінляндыя і Швецыя разам забяспечваюць каля 40% бюджэту ЕС. Акрамя таго, гэтыя краіны з'яўляюцца аднымі з буйных донараў дапамогі Украіне.
Еўропа ўжо амаль адвыкла ад расійскага газу, але зіма зноў пагражае ЕС энергетычным крызісам
Бяляцкі: Далучэнне да Еўрасаюза — гэта не пытанне «хачу — не хачу», гэта пытанне выжывання беларусаў як народа
У Еўрасаюзе абмеркавалі міграцыйную палітыку пасля крызісу ў Іспаніі. Адзінства няма
ЕС абвясціў тэндар на будаўніцтва сямі гігафабрык штучнага інтэлекту
Каментары
[Зрэдагавана]