51,3% ісландцаў падтрымліваюць аднаўленне перамоў аб уступленні ў ЕС, 48,7% выступаюць супраць

У Ісландыі сёння пройдзе рэферэндум аб тым, ці павінна краіна аднавіць перамовы аб уступленні ў ЕС. Рэйк'явік падаў заяўку на ўступленне ў ліпені 2009 года. Перамовы пачаліся ў наступным годзе, але ў 2013‑м былі прыпыненыя, а ў 2015‑м Ісландыя звярнулася з просьбай не разглядаць яе як краіну — кандыдата ў ЕС.
Паводле апытання, 51,3% ісландцаў падтрымліваюць аднаўленне перамоў аб уступленні ў ЕС, 48,7% выступаюць супраць. У выпадку перамогі прыхільнікаў перамоў яны могуць пачацца да канца 2026 года і заняць 18—24 месяцы, вынікае з мемарандума Міністэрства замежных спраў Ісландыі.
Перамога прыхільнікаў перамоў не будзе азначаць аўтаматычнага ўступлення ў ЕС: магчымае пагадненне аб далучэнні таксама запатрабуе асобнага рэферэндуму.
Зараз Ісландыя ўваходзіць у Еўрапейскую эканамічную зону і Шэнгенскую зону, а таксама ўдзельнічае ў адзіным рынку ЕС.
Каментары