Здарэнне адбылося ўчора ў вёсцы Буяўшчына ў Шаркоўшчынскім раёне.

Учора на лінію 112 патэлефанавала жанчына і паведаміла, што яе суседка ўпала ў калодзеж, паведамляе МНС.
Пенсіянерка набірала ваду, страціла раўнавагу і ўпала ў калодзеж. Крыкі аб дапамозе пачула суседка — яна ж і выклікала выратавальнікаў.
Работнікі МНС з дапамогай лесвіцы і выратавальнай вяроўкі паднялі пенсіянерку з калодзежа і перадалі яе брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.
Пасля агляду выратаваная ад шпіталізацыі адмовілася.
Каментары