У рэйтынгу Сусветнай жаночай асацыяцыі, які будзе абноўлены пасля US Open-2026, яе ўжо не будзе.

29 жніўня 2025 года Вікторыя Азаранка згуляла апошні на гэты момант матч у прафесійнай кар’еры. У трэцім крузе US Open беларуска саступіла Джэсіцы Пегуле — 1:6, 5:7, піша «Спорт Беларусі».
Пры гэтым у другой партыі Азаранка вяла з брэйкам — 4:2, але ўтрымаць перавагу не змагла. Тады параза не выглядала прысудам: Пегула пасля дайшла да паўфіналу US Open, а Азаранка аказала ёй найбольшае супраціўленне сярод усіх саперніц на шляху да матчу, дзе тая саступіла Арыне Сабаленцы.
Аднак пасля таго турніру Вікторыя больш не гуляла. Яна прапусціла рэшту сезона-2025 і ўвесь гэты адрэзак сезона-2026. Афіцыйна пра завяршэнне кар’еры Азаранка не абвяшчала, але ў рэйтынгу WTA, які будзе абноўлены пасля US Open-2026, яе ўжо не будзе. У яго ўваходзяць дзейныя на працягу года тэнісісткі. У сёлетнім US Open беларуска не ўдзельнічае.
І калі праз гады менавіта гэты матч супраць Пегулы сапраўды будуць успамінаць як апошні.
Вікторыі Азаранцы 37 гадоў. Яна выйграла 21 турнір WTA (Сусветнай жаночай асацыяцыі) у адзіночным разрадзе, двойчы выйгравала Australian Open (2012, 2013), тройчы гуляла ў фінале US Open, была чэмпіёнкай Алімпіяды-2012 у міксце разам з Максімам Мірным, бронзавай прызёркай гэтых гульняў у адзіночным разрадзе. У 2012 і 2013 гадах была першай ракеткай свету.
Каментары