У Віцебскай вобласці кітайскі інвестар плануе запусціць вытворчасць аўтакампанентаў. Праект будзе рэалізаваны на адной з пляцовак СЭЗ «Віцебск» у Оршы, піша выданне Office Life.

Фота: vitvesti.by
Новым рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны стала кампанія «КЕЙАН Тэхноладжы». Гэта будзе першая вытворчасць аўтакампанентаў у СЭЗ «Віцебск».
Згодна з бізнэс-планам, прадпрыемства павінна стварыць не менш за 90 новых працоўных месцаў. Асноўную частку прадукцыі плануюць пастаўляць на экспарт.
Цяпер у СЭЗ «Віцебск» працуюць 54 прадпрыемствы-рэзідэнты. Сярод іншых праектаў з удзелам замежных інвестараў — вытворчасць спецыяльнага электратранспарту, гідрацыліндраў і гідрапомпаў, а таксама пашырэнне выпуску ветэрынарных прэпаратаў.
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары