«Белмытсэрвіс» змяняе правілы рэгістрацыі фізічных асоб у сістэме электроннай чаргі на мяжы. Новыя патрабаванні пачнуць дзейнічаць з 1 кастрычніка.

Здымак ілюстрацыйны
Асноўная змена — месца ў чарзе будзе рэзервавацца толькі на 30 каляндарных дзён з моманту аплаты. За гэты час неабходна даставіць аўтамабіль ці іншы транспарт, пазначаны ў заяўцы, у зону чакання і завяршыць анлайн-рэгістрацыю ў асабістым кабінеце.
Таксама на працягу 30 дзён пасля аплаты можна будзе вярнуць грошы, калі паездка не адбылася.
Пры гэтым сродкі не вернуць, калі:
- скончыўся тэрмін дзеяння дамовы;
- аўтамабіль спазніўся з зоны чакання ў пункт пропуску і рэгістрацыю скасавалі пасля гэтага;
- транспарт ужо зарэгістравалі, але чалавек адмовіўся ад паездкі;
- умовы дамовы не выканалі па віне заказчыка.
Каментары