Калі дзіця прагульвае ўрокі, бацькам могуць даць штраф да 450 рублёў
Як так?

Калі дзіця прагульвае школу, ці могуць пакараць бацькоў?
Участковы інспектар Кастрычніцкага РУУС Гродна Яўген Тарасаў кажа, што так.
«У адпаведнасці з артыкулам 32 Канстытуцыі і артыкулам 75 Кодэкса аб шлюбе і сям'і, клопат пра атрыманне дзіцем адукацыі, яго развіццё і навучанне — права і абавязак бацькоў», — адзначае ён.
«Згодна з дзеючым заканадаўствам, калі дзіця без уважлівай прычыны прапускае заняткі ў навучальнай установе або сістэматычна парушае правілы ўнутранага распарадку школы, яго бацькоў могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 10.3 КаАП. За неналежнае выкананне абавязкаў, прадугледжаных законам, бацькам або законным прадстаўнікам вучня пагражае штраф да 10 базавых велічынь», — дадае ўчастковы інспектар.
10 базавых цяпер — гэта 450 рублёў.
Тарасаў таксама кажа, што калі дзіця наогул не ходзіць у школу, сям'ю могуць паставіць на ўлік.
Каментары