Ежа22

Чаму малако ў пакетах не скісае, а становіцца горкім?

І ці захоўваецца ва ультрапастэрызаваным малацэ нешта карыснае?

Фота: LookByMedia

Чаму дзіцячае малако ў пакеціках не скісае, а становіцца горкім? Намесніца дырэктара ў навуковай працы Інстытута мяса-малочнай прамысловасці НАН Алена Сцяпанава патлумачыла ў каментары «Мінск-Навінам».

Яна кажа, што ў дзіцячым харчаванні забаронена выкарыстоўваць кансерванты. Каб забяспечыць стабільнасць такіх прадуктаў, іх вырабляюць толькі з сыравіны вышэйшага гатунку або экстра. А ўпакоўваюць малако ў асептычных умовах, без кантакту з вонкавым асяроддзем. Аднак пасля адкрыцця пакета ў яго з паветра трапляе старонняя мікрафлора.

Часцей за ўсё гэта бактэрыі, якія жывуць на кухні і ў халадзільніках. Яны выдзяляюць асаблівыя ферменты — пратэазы і ліпазы. Класічнае скісанне малака адбываецца пад дзеяннем малочнакіслых бактэрый, якія перапрацоўваюць малочны цукар (лактозу) у малочную кіслату. Але ў стэрыльным дзіцячым малацэ іх няма. Таму ў ім пачынаецца працэс распаду (гідролізу) малочнага бялку і расшчаплення тлушчу. У выніку ўтвараюцца горкія пептыды і свабодныя тлушчавыя кіслоты. Менавіта яны надаюць сапсаванаму прадукту выразны горкі смак.

У інстытуце адказалі і пра тое, ці ёсць карысць ад ультрапастэрызаванага малака, якое захоўваецца цэлы год.

«Многія пакупнікі палохаюцца, калі бачаць на паліцах супермаркетаў малако з тэрмінам прыдатнасці 6, 9 або нават 12 месяцаў, якое стаіць не ў халадзільнай вітрыне, а на звычайных стэлажах. Некаторыя думаюць, што там суцэльная хімія і кансерванты. Аднак выкарыстанне любых штучных дабавак у пітным малацэ катэгарычна забаронена тэхнічнымі рэгламентамі. Працяглы тэрмін захавання забяспечваецца выключна тэхналогіямі вытворчасці.

У працэсе ультрапастэрызацыі сырое малако ў патоку награваюць на 2—4 секунды да тэмпературы 133—140°C, пасля чаго імгненна астуджаюць у закрытай сістэме. Гэтага кароткага тэмпературнага шоку дастаткова, каб цалкам знішчыць мікраарганізмы. Потым малако без доступу паветра разліваюць у асептычную шматслойную ўпакоўку. Яна надзейна абараняе прадукт ад святла і кіслароду, прадухіляючы працэсы псавання».

Пры гэтым бялкі, малочны тлушч, макра– і мікраэлементы, уключаючы кальцый і фосфар, не разбураюцца і застаюцца ў лёгказасваяльным выглядзе. Толькі нестабільныя вітаміны С, В12 і фоліевая кіслата нясуць нязначныя страты.

Каментары2

  • 1
    07.09.2026
    Сплош хімоза, Е , розныя дабау́кі
  • Чел
    13.09.2026
    Прекрасно скисает. Просто туда нужно добавить этих самых молочнокислых бактерий. Например из другого живого кефира или кислого молока. У меня например нет возможности купить нормальный живой кефир, ряженку или простоквашу от слова вообще. Так я просто покупаю галлон молока и заливаю туда стакан кефира из предыдущего галлона. И так уже 15 лет, полёт нормальный. Вопрос лишь в том где взять первый стакан нормального живого кефира. Тут уж крутитесь сами. Кефир продается в основном тоже уже убитый.

Цяпер чытаюць

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць