Свет

Германія перадасць Украіне ракеты-перахопнікі PAC-2 для сістэм Patriot

Германія перадасць Украіне ракеты-перахопнікі PAC-2 для зенітных ракетных комплексаў Patriot са складоў Бундэсвера. Пра гэта заявіў міністр абароны Германіі Барыс Пісторыус падчас пасяджэння кантактнай групы па падтрымцы Украіны ў фармаце «Рамштайн», паведамляе «Суспільне».

Барыс Пісторыус. Фота: AP Photo/Virginia Mayo

Паводле слоў нямецкага міністра, пастаўкі павінны адбыцца да пачатку зімовага сезону. Пісторыус адзначыў, што Расія заяўляла пра намер узмацніць атакі на ўкраінскую энергетычную інфраструктуру, таму краіне неабходна дадатковая абарона ад паветраных удараў.

Барыс Пісторыус таксама заклікаў іншыя краіны-ўдзельніцы групы праверыць уласныя запасы ракет-перахопнікаў і па магчымасці перадаць іх Украіне.

Акрамя PAC-2, Германія плануе павялічыць пастаўкі ракет «паветра — паветра» AIM-9 са складоў Бундэсвера. Берлін таксама працягне перадаваць Украіне сістэмы супрацьпаветранай абароны IRIS-T і ракеты да іх.

Пісторыус паведаміў, што Украіна плануе дадаткова заказаць некалькі тысяч кіраваных ракет IRIS-T. Фінансаваць закупкі мяркуецца за кошт крэдыту Еўрапейскага саюза.

Раней старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен паведаміла пра дамоўленасць краін ЕС забяспечыць Украіну неабходнымі кампанентамі для сістэм Patriot. Паводле яе слоў, чарговы транш у памеры 3,2 мільярда еўра дазволіць Украіне больш эфектыўна абараняць паветраную прастору ад расійскіх атак.

Акрамя таго, Еўракамісія ўхваліла заяўку Украіны на закупку ракет для Patriot за кошт еўрапейскай пазыкі на 90 мільярдаў еўра. Украіна запытвала больш за 2 мільярды еўра менавіта на набыццё гэтых ракет.

Вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах Кая Калас раней заклікала краіны, якія маюць ракеты-перахопнікі, перадаваць іх Украіне, у тым ліку боепрыпасы, тэрмін захоўвання якіх неўзабаве заканчваецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці2

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»29

У беларускіх чатах у Польшчы вярбуюць трафарэтчыкаў. За надпіс «Слава УПА» на помніку абяцаюць 500 даляраў14

Беларуска непрыемна здзівілася, калі пабачыла ў Гродне дзіцячыя танкі побач з будынкам былой камендатуры7

Беларус не зразумеў, чаму яму вярнулі толькі 75% кошту білетаў на канцэрт1

Выкладчыца з Харкава, якая паехала да бацькоў у Крым, памерла ва Уладзікаўказе3

Польская пракуратура шукае 22‑гадовага Данілу з Бабруйска — падазраюць у махлярстве3

Памёр роўпджампер, які сарваўся месяц таму з вышкі 40 метраў пад Мінскам

З мінскай міліцыі звольніўся найлепшы супрацоўнік падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі — і адкрыў сваю IT-кампанію15

Беларускі воблачны правайдар ActiveCloud паведаміў пра сур'ёзны збой праз кібератаку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці2

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць