Свет1313

Трамп апублікаваў карту, на якой у склад ЗША уключаныя ўся Паўночная і Цэнтральная Амерыка, а таксама Ісландыя

Публікацыя карты выклікала рэзкую рэакцыю ў Ісландыі і Даніі.

Міністарка замежных спраў Ісландыі Тэргэрдур Катрын Гунарсдоцір выклікала амбасадара ЗША ў Рэйк'явіку на размову. Яна назвала публікацыю карты «цалкам недарэчнай».

Урад Даніі таксама раскрытыкаваў карту. Прэм'ер-міністарка краіны Метэ Фрэдэрыксэн заявіла, што жыхары Грэнландыі ўжо неаднаразова выказваліся супраць уваходжання ў склад ЗША. Паводле яе слоў, Грэнландыя не прадаецца, а сваю будучыню павінны вырашаць самі грэнландцы.

Падобную пазіцыю выказаў і прэм'ер Грэнландыі Енс-Фрэдэрык Нільсэн. Ён заклікаў паважаць тэрытарыяльную цэласнасць вострава і нормы міжнароднага права.

Пры гэтым Трамп не суправадзіў апублікаваную ў Truth Social карту ніякім тлумачэннем.

Каментары13

  • просьба
    08.09.2026
    а Беларусь нельзя присоединить? ;)
  • Occulted
    08.09.2026
    Памятай пра Беларусь Дональд !
  • Ну-ну
    08.09.2026
    То бок, пачакайце, Трамп хоча аўтаматычна ўключыць да свайго насельніцтва некалькі соцень мільёнаў неэўрапэоідных гішпанамоўных чалавек? Ён што, глябаліст, левалібэрал і прадстаўнік дып-стэйту?

Цяпер чытаюць

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

У Беластоку адкрылі беларускую кнігарню Kamunikat.shop. Як прайшло адкрыццё і што абмяркоўвалі?15

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай20

«Не трэба спрабаваць стаць японцам». Як праграміст з Беларусі кіруе офісам у Токіа1

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць