Грамадства

Дырэктара той самай студыі, якая ўстанаўлівала Ігару Туру кухню за 23 тысячы рублёў, арыштавалі за махлярства

Прапагандыст разам з жонкай рэкламаваў паспяховы бізнэс, які аказаўся пірамідай.

Ігар Тур з жонкай Ксеніяй. Скрыншот відэа ў інстаграме «Кухні Чэры»

Стала вядома пра затрыманне дырэктара кампаніі, якая 15 гадоў вырабляла мэблю на замову, — гаворка ідзе пра «Кухні Чэры». Узначальваў яе Яраслаў Талочка.

Як паведаміла міліцыя, у пэўны момант у прадпрыемства пачаліся фінансавыя і вытворчыя праблемы. Нягледзячы на гэта, кіраўнік працягваў прымаць новыя заказы, нават калі кампанія ўжо не паспявала выконваць ранейшыя, а частка абсталявання зламалася.

Як мяркуе следства, утвораныя даўгі дырэктар спрабаваў пакрываць за кошт грошай новых кліентаў, выкарыстоўваючы схему, падобную да фінансавай піраміды.

Агульная сума шкоды, нанесенай пацярпелым, на гэты момант перавышае 1 мільён рублёў.

Яшчэ раней абураныя кліенты, якія не маглі дачакацца сваёй мэблі, заклікалі іншых людзей не верыць станоўчым водгукам — маўляў, яны ўсе праплачаныя.

Cваімі захапленнямі ад «Кухні Чэры» летась дзяліўся прапагандыст Ігар Тур разам з жонкай Ксеніяй — кампанія рабіла ім прэміяльную кухню ў новы дом. 

Каб зразумець цану пытання, адзін з чытачоў «Нашай Нівы» пацікавіўся ў вырабніка, колькі каштуе такая самая кухня, як на відэа.

«Часам візуальна падобныя праекты могуць адрознівацца па кошце ў разы. У гэтым выпадку замоўца зрабіў выбар на карысць матэрыялаў і фурнітуры прэміяльнага сегмента. […] Кошт праекта пад ключ склаў 23 018 беларускіх рублёў», — адказалі ў кампаніі.

У відэа Ксенія Тур распавядае, што звярнуцца ў «Кухні Чэры» ім параілі сябры — тыя замаўлялі кухню ў гэтай кампаніі і засталіся вельмі задаволенымі. 

Ігар жа не менш бадзёра кажа:

«Для мяне як для чалавека, які займаўся фінансаваннем усяго гэтага пытання, было вельмі важна, што кампанія «Кухні Чэры» працуе з заказчыкам, улічваючы ўсе яго інтарэсы. Я тэлефаную — мне кажуць: «Так, канечне, мы вам гэта зробім». На гэты момант, ужо з усталяванай кухняй, у мяне ёсць поўная ўпэўненасць, што, калі нешта пойдзе не так ці ў галаве ў маёй цудоўнай жонкі ўзнікне яшчэ нейкая ідэя, то «Кухні Чэры» гэта зробяць».

Ксенія сцвярджала, што ад моманту падпісання дамовы да ўстаноўкі кухні прайшоў «максімум месяц, а можа, нават і менш».

Ігар пацвердзіў: «На кожным этапе ўсё прайшло роўна і хутка, за што я «Кухням Чэры» бясконца ўдзячны як муж выдатнай жонкі».

І Ксенія, і Ігар тады рэпостнулі рэкламны ролік сабе ў сторыс. Відэа набрала каля 45 тысяч праглядаў, а лайкнула яго нават касмічная турыстка Марына Васілеўская.

Апошні допіс у інстаграме кампаніі — гэта паведамленне, у якім супрацоўнікі заявілі, што «эпоха «Чэры» скончылася», і папрасілі прабачэння ў кліентаў.

Паводле іх слоў, супрацоўнікі кампаніі на працягу многіх месяцаў не атрымлівалі заробкаў, але працягвалі працаваць, выконваць абавязацельствы перад кліентамі і спадзявацца, што сітуацыю яшчэ можна будзе выправіць. Цяпер самі работнікі таксама аказаліся сярод пацярпелых.

У сацыяльных сетках паведамляюць, што праблемы маглі закрануць больш за сотню кліентаў кампаніі.

Зараз «Кухні Чэры» знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць15

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна аб'явіла ў вышук «Жэню з Гомеля». Што пра яго вядома?1

Беларуска Карына Казлоўская заваявала на чэмпіянаце Польшчы па стральбе з лука сем залатых медалёў. Больш проста не было 8

Фестываль «Тбілісоба» пасля сямігадовага перапынку вяртаецца ў Мінск1

Арына Сабаленка з наступнага тыдня ўжо не будзе першай ракеткай свету7

Самалёт Зяленскага, які вылятаў з Малдовы ў Нарвегію, ледзь не трапіў пад удар дрона2

У Оршы рыбак знайшоў у вадзе рэвальвер, прыдатны для стральбы1

Спявачка Насця Каменскіх заявіла, што праз украінскую мову ў яе знік голас і з'явілася кіста29

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал для чаргавікоў3

Мерц адмяніў запланаваную размову з Трампам пасля падтрымкі апошнім «Альтэрнатывы для Германіі»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць15

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць