Ежа55

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан

Але кліенты становяцца ў чаргу.

Фота: Rye Martinauer / instagram

Аўстрыйская сетка пякарань Martin Auer адкрыла першую краму за межамі краіны — у Нью-Ёрку і прадае там паўтаракілаграмовы бохан жытняга хлеба за 60 даляраў. Крама Rye by Martin Auer працуе ў раёне Соха на Манхэтэне, піша Bild.

Хлеб робяць з арганічнага аўстрыйскага збожжа на заквасцы, а цеста ферментуюць да 24 гадзін.

У асартыменце крамы асноўны акцэнт зроблены менавіта на гэты прадукт: яго прадаюць цалкам, паловамі, чвэрцямі і выкарыстоўваюць для бутэрбродаў.

У Аўстрыі аналагічны бохан каштуе менш за 10 еўра.

У Нью-Ёрку цана выклікала спрэчкі, аднак ля крамы ўсё роўна становяцца чэргі. Крама ў Соха стала 43‑й для сеткі Martin Auer і першай міжнароднай.

Кампанія тлумачыць высокую цану дарагой лакацыяй і працаёмкай вытворчасцю хлеба.

Каментары5

  • Graz
    12.09.2026
    Живу в Вене более 20 лет, никогда не видел этих пекарень- Погуглил:оказывартся, в Вене лишь один филиал; остальные в основном в Граце
  • Радзiвiлаускі
    12.09.2026
    Раней, калі ў Вільню ездзілі, абавязкова куплялі хлеб "Паланга".
  • Ха ха ха
    12.09.2026
    Такі хлеб на заквасцы раблю ўжо гадоў з 10…. Вельмі проста робіцца, як нашы бабулі рабілі.
    Гэта сьведчыць колькі павішшны еаштаааць сапраўдныя прадукты, дзе 3-4 інгрэдыенты… жыта, закваска соль, вада… можна яшчэ кмен, каляндру, кроп… і параўнайце з хлебам за 4-5$ у якім 12-20 інгрэдыентаў і каб прачытаць, язык зломіш…

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

Камера зафіксавала, як еўрапейскі лясны кот на Палессі выбіраецца на свет і азіраецца па баках ВІДЭА3

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе9

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны7

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным11

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу10

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць