Грамадства11

Пачобут купляў кавун. Аказалася, іх вырошчвае і прадае сям’я рэпрэсаваных. Жанчына расплакалася

«Жанчына, са слязамі на вачах, доўга выбірала мне свой найлепшы кавун».

Анджэй Пачобут у Гродне. Фота: яго фэйсбук

Былы палітзняволены Анджэй Пачобут 8 верасня вярнуўся ў Беларусь. Ён збіраецца правесці там тыдзень. Пачобут наведаў Гродна, Мінск, дзе прайшоўся да Валадаркі.

У фэйсбуку былы палітвязень падзяліўся кранальнай гісторыяй, якая здарылася з ім падчас паездак па краіне. Ён купіў кавун, які вырасцілі на поўдні Беларусі, — хоць ён і не такі салодкі, як узбекскі, за ім цэлая гісторыя.

«Аказалася, што і прадавачка, і ўладальнік бізнэсу — муж і жонка. Абодва адседзелі за 2020 год. Артыкул 342: «актыўны ўдзел у дзеяннях, што парушаюць грамадскі парадак». Адбылі адпаведна «хатнюю хімію» і «хімію» з накіраваннем у папраўчую ўстанову.

Цяпер яны вядуць уласны невялікі бізнэс і, падобна да большасці беларусаў, чакаюць на лепшыя часы.

Размова была поўная хвалявання, і жанчына, са слязамі на вачах, доўга выбірала мне свой найлепшы кавун.

Трымаю кулакі за такіх людзей. Няхай Пан Бог апякуецца імі!»

Каментары1

  • Навошта паліць людзей?
    13.09.2026
    Калі б я на тыдзень заехаў у Беларусь, я б не стаў нічога пісаць ні пра каго, хто супраць Лукашэнкі і выжывае.
    Я б падумаў: я хутка з'езду ў бяспечную краіну, а ім яшчэ тут жыць.

    Хто жыве ў Беларусі, самі нічога пра сябе не выстаўляюць у ФБ. Усе шыфруюцца.

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам42

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў, што гатовы сустрэцца з Пуціным на саміце G20 у Маямі7

На дарогі выйшаў інавацыйны цягач МАЗ-Х13

Сацработніцу з самага ўсходу Беларусі асудзілі па палітычнай крыміналцы4

«Высокі такі хлопец, хакеіст». Падрабязнасці забойства цяжарнай мінчанкі12

Уцёк ад міліцыі, скраў браму і пайшоў ваяваць: серыйны злодзей з Бабруйска пакінуў нагу на «СВА»6

Жонка Ігара Шуневіча падстрэліла ў Зімбабвэ імпалу, ватэрбока і бабуіна78

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах64

Чарнякевіч: Не чакайце трыумфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе4

Мінская кавярня запусціла незвычайную акцыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам42

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць