Свет22

Дзеці Гары і Меган змянілі школу праз некалькі дзён пасля пачатку года. Прычына — інтэнсіўны дарожны рух

Дзяцей трэба было вазіць у школу на некалькіх аўтамабілях

Прынц Гары з жонкай Меган Маркл. Фота: Steve Parsons / WPA Pool / Getty Images

Прынц Гары і яго жонка Меган вырашылі змяніць школу для сваіх дзяцей у Вялікабрытаніі ўсяго праз некалькі дзён пасля таго, як тыя пачалі вучыцца. Прычынай сталі асцярогі наконт бяспекі, звязаныя з дарожным рухам падчас паездак у школу, піша Бі-бі-сі.

У жніўні герцаг і герцагіня Сасэксскія (гэта іх цяперашнія афіцыйныя тытулы) паведамілі, што вяртаюцца ў Вялікабрытанію з ЗША, дзе яны жылі апошнія гады. Як паведамлялася, гэтае рашэнне шмат у чым было звязана з жаданнем мужа і жонкі даць сваім дзецям брытанскую адукацыю.

Аднак школу, якую яны першапачаткова абралі для сямігадовага прынца Арчы і пяцігадовай прынцэсы Лілібет, давялося амаль адразу змяніць.

Як стала вядома, прыватная ахова Гары і Меган была занепакоеная тым, што адлегласць і інтэнсіўны дарожны рух на першапачатковым маршруце паездкі ў школу ўскладнялі забеспячэнне бяспекі.

Мяркуючы па паведамленнях брытанскай прэсы, дзяцей трэба было вазіць у школу на некалькіх аўтамабілях. А ва ўмовах гадзіны пік, калі многія брытанскія бацькі вязуць сваіх дзяцей у школы або забіраюць іх адтуль, рух калонай — не самае зручнае рашэнне.

Мяркуецца, што маршрут да школы правяралі яшчэ да пачатку навучальнага семестра, аднак з улікам школьнага трафіку яго прызналі недастаткова бяспечным.

Крыніца, блізкая да мужа і жонкі, паведаміла: «Рашэнне аб пераводзе дзяцей у іншую школу было прынята пасля абмеркавання практычных аспектаў дзейных мер бяспекі з камандай, якая адказвае за бяспеку сям'і».

Яна дадала: «Бацькі вельмі ўдзячныя ўсім настаўнікам і супрацоўнікам за любоў, клопат і намаганні, якія яны праявілі ў адносінах да іх сям'і. Гэтае рашэнне ні ў якім разе не варта інтэрпрэтаваць як крытыку школы або той выключнай увагі і клопату, якімі там былі акружаныя дзеці».

Каментары2

  • умка шоснаццатая
    16.09.2026
    нейкія бедныя гэтыя брытанскія прынцы - не могуць дазволіць сабе пабудаваць сваім дзецям асобную школу, вось, як для прынца колі зроблена было
  • Ні дня без крынжа
    16.09.2026
    Цікава, як ім трэба прыватныя дарогі, каб праз іх зямлю не хадзілі людзі, а іх дзеткам машыны з аховаю, каб да школкі даехаць.

    А простыя брытанцы павінны есці дайверсіці лыжкай, хвалюючыся каб жонку ці дзяцей не збілі ці згвалтавалі па дарозе дадому.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага44

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года34

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна24

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага44

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць