Грыбы праз свае біялагічныя асаблівасці добра паглынаюць цэзій-137 і значна больш інтэнсіўна назапашваюць радыенукліды, чым іншыя лясныя расліны. Колькасць цэзію-137 у грыбах заўсёды вышэйшая, чым у глебе, на якой яны растуць.

Паводле здольнасці назапашваць радыенукліды грыбы падзяляюцца на чатыры групы.
Да слабых назапашвальнікаў адносяцца апенькі, порхаўкі жамчужныя, шампіньёны і страчкі звычайныя.
Сярэдне назапашваюць сыраежкі, бабкі, лісічкі, баравікі і падасінавікі.
Да грыбоў, якія моцна назапашваюць радыенукліды, адносяцца грузды, рыжыкі, ваўнянкі і зялёнкі.
Найбольшай здольнасцю да назапашвання характарызуюцца польскія грыбы, свінушкі, маслякі і махавікі.
У шапачках грыбоў канцэнтрацыя радыенуклідаў звычайна ў 1,5—2 разы вышэйшая, чым у ножках. Асабліва гэта характэрна для баравікоў, бабак, падасінавікаў і польскіх грыбоў. Выразнай розніцы паміж маладымі і старымі грыбамі па колькасці цэзію-137 не адзначаецца. Аднак рэкамендуецца збіраць маладыя грыбы, паколькі ў старых могуць назапашвацца таксічныя рэчывы.
Сярод дзікарослых ягад здольнасць назапашваць цэзій-137 павялічваецца ў такой паслядоўнасці: каліны, рабіны, суніцы, ажыны, маліны, брусніцы, буякі. Найбольш радыенуклідаў назапашваюць журавіны і чарніцы.
Пры аднолькавых умовах росту чарніцы могуць назапашваць цэзію-137 у 2—3 разы больш, чым маліны і суніцы.
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары
https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%83%D1%85%D0%B0 - Свінушкі - гэта нарматыўная назва.
https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%94%D0%B0%D0%B6%D0%B4%D0%B6%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BA - Дажджавік — таксама. Але вы маеце рацыю, што порхаўка ўжываецца часцей і гучыць прыгажэй. "Старая порхаўка!" )
[Зрэдагавана]