Грамадства

Пасольства Францыі прадставіла сваю новую часовую павераную ў Беларусі

Пасольства Францыі ў Беларусі прадставіла новую часовую павераную ў справах Ліз Тальбо Барэ, якая ўзначаліла французскую дыпламатычную місію ў Мінску, заўважыла выданне Reform.news.

Фота: by.diplomatie.gouv.fr

Ліз Тальбо Барэ скончыла Парыжскі інстытут палітычных даследаванняў і мае ступень бакалаўра прыкладных замежных моў Універсітэта Портсмута. Яна таксама з'яўляецца кавалерам Нацыянальнага ордэна «За заслугі».

У Міністэрстве Еўропы і замежных спраў Францыі Тальбо Барэ займала розныя пасады ў Францыі і за мяжой. У тым ліку ў 2011—2014 гадах яна працавала ў пасольстве Францыі ў Мінску спачатку дарадцай па пытаннях супрацоўніцтва і культуры, а затым першай дарадцай.

Пазней яна ўзначальвала розныя падраздзяленні французскага знешнепалітычнага ведамства, а таксама была генеральным консулам у Пандышэры ў Індыі. У 2024—2026 гадах Тальбо Барэ займала пасаду дарадцы па пытаннях супрацоўніцтва і культуры ў пасольстве Францыі ў Бангкоку.

Яе папярэднік Людовік Руае завяршыў чатырохгадовую дыпламатычную місію ў Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць