Трэці армейскі корпус УСУ паказаў расійскіх палонных, узятых пры контрудары пад Ліманам
Звольненыя Новае, Рэдкадуб і Кацярынаўка, у палон папала 250 расіян.

Трэці армейскі корпус УСУ вызваліў Новае, Рэдкадуб і Кацярынаўку, а таксама аднавіў кантроль над Карпіеўкай і Новаміхайлаўкай. Страты праціўніка — 2000 чалавек жывой сілы, больш за 250 расіян узятыя ў палон, паведамілі УСУ.
Вызвалена 51 км² украінскай зямлі, а ад пачатку наступальных дзеянняў — 176 км².
«Галоўнай мэтай трэцяга сезона «Вівальдзі» стала Новае — ключавы хаб праціўніка на плацдарме. Той, хто кантралюе вышыні вакол гэтага населенага пункта, той і валодае ініцыятывай на плацдарме, — распавёў камандзір Трэцяга армейскага корпуса Андрэй Білецкі.
«Праціўнік быў перакананы, што асноўным напрамкам удару з'яўляецца Шандрыгалова — Зялёная Даліна. Гэта прымусіла яго бессэнсоўна спаліць свае рэзервы ў контратаках менавіта на гэтым напрамку. Расіяне праспалі сапраўдны ўдар, які быў засяроджаны на ўзяцці Новага», — расказаў Білецкі.

Для прарыву абароны праціўніка Трэці армейскі корпус ужыў уласную распрацоўку — савецкія БТР-60, пераўтвораныя ў робатызаваныя комплексы-камікадзэ. Імі падарвалі найбольш трывалыя ўмацаванні праціўніка.
Цяпер чытаюць
Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»
Каментары