Грамадства88

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго

Лукашэнка 21 верасня прыняў з дакладам старшыню Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзіміра Арлоўскага. Падчас размовы ён закрануў сярод іншага і перспектывы паставак беларускіх угнаенняў на заходнія рынкі. 

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Лукашэнка пацікавіўся ў Арлоўскага, як адбываецца пераарыентацыя таварапатокаў на ўсход ва ўмовах эканамічных абмежаванняў з боку Еўрасаюза і іншых заходніх краін. Паводле інфармацыі, якую Лукашэнку перадаюць урад і прэм’ер-міністр, Беларусі ў цэлым удалося перанакіраваць гандлёвыя патокі на ўсход.

Адным з прыкладаў гэтага Лукашэнка назваў перамовы з амерыканскім бокам. Раней ён паведамляў пра пастаўкі беларускіх калійных угнаенняў у ЗША. Аднак, маўляў, вялікія аб’ёмы прадукцыі паставіць немагчыма, паколькі ўсе ўгнаенні на гэты год ужо закантрактаваныя. Лукашэнка падкрэсліў, што нават пры жаданні выйсці на іншыя заходнія рынкі свабодных аб’ёмаў прадукцыі нібыта няма.

Раней Лукашэнка ўжо гаварыў падобнае на палігоне пад Баранавічамі перад візітам у Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла. Але выглядае, што асноўнай перашкодай для буйных паставак беларускіх калійных угнаенняў у ЗША з'яўляецца ўсё ж такі адмова краін Еўрасаюза, нягледзячы на ціск з боку амерыканцаў, адкрыць магчымасць для іх транзіту праз парты краін Балтыі. Верагодна, менавіта гэта пытанне было цэнтральным у перамовах Коўла з кіраўніцтвам Літвы і Латвіі ўжо пасля візіту ў Мінск.

Каментары8

  • Джон Коул
    21.09.2026
    Достигнуты промежуточные договорённости. Переговоры продолжаются. Две-три недели и выйдем на трек переговоров.
  • Траьалоўскі
    21.09.2026
    Трохі афтопік, але.
    Энн Хэтэуэй, калі ты на мяне маеш нейкія там эратычна-рамантычныя пляны, дык надта там на мяне не разьлічвай. От так.
  • Бяседа
    21.09.2026
    Хтосці выліваў гарэлку на падлогу, каб не напіцца, а хтосці кідае скваркі на падлогу, каб не пераесці.

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй46

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Баранавічаў пачалі зносіць пасляваенны квартал драўлянай забудовы7

Раптоўна памёр старшы пракурор Віцебскай вобласці Андрэй Шклярэўскі12

Майстра аўтацэнтра «Рэно» з Мінска пасадзілі за дапамогу рэпрэсаваным, а пасля завялі яшчэ адну справу2

27‑гадовым памёр адзіны сын Сіндзі Кроўфард, мадэль Прэслі Гербер2

Кадыраў набраў 99,85% на выбарах кіраўніка Чачні7

Трамп падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім настойліва патрабаваў спыніць удары па расійскіх НПЗ31

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude10

Удар па Запарожжы: гарэлі дамы, гандлёвы цэнтр і найстарэйшы корпус універсітэта2

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй46

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць