Эканоміка

Заснаваны беларусамі стартап купіў музычную платформу

Музычны стартап Grai з беларускімі каранямі набыў платформу сацыяльнага праслухоўвання музыкі Hangout. Яе стварылі аўтары сэрвісу Turntable.fm. Сума і іншыя ўмовы здзелкі не раскрываюцца, піша Office Life.

Фота: Grai

Кампанію Grai заснавалі беларусы Ілля Лясун, Дзмітрый Камароўскі і Андрэй Аўсевіч. Раней, з 2019 года, яны працавалі над дадаткам для рэдагавання відэа Vochi, які пазней набыў Pinterest. Цяпер Grai з дапамогай штучнага інтэлекту распрацоўвае і эксперыментуе з новымі музычнымі прадуктамі. У красавіку стартап прыцягнуў 9 мільёнаў даляраў інвестыцый.

Пасля набыцця Hangout Grai плануе падтрымліваць і развіваць партнёрскія сувязі, якія платформа ўжо наладзіла з музычнымі лэйбламі, выдавецтвамі і арганізацыямі калектыўнага кіравання аўтарскімі правамі. Кампаніі хочуць стварыць платформу новага пакалення для сацыяльнага музычнага стрымінгу.

Заснавальнік Hangout Джозэф Перл расказаў, што праект стваралі як спробу перанесці ў анлайн атмасферу сумеснага праслухоўвання музыкі. Ідэя заключалася ў тым, каб узнавіць сітуацыю, калі сябры сядзяць разам у пакоі, перадаюць адзін аднаму пласцінкі і слухаюць музыку як агульны досвед, а не проста індывідуальна ўключаюць кампазіцыі.

Сузаснавальнік Grai Андрэй Аўсевіч адзначыў, што музыка для яго заўсёды была звязаная з людзьмі, паколькі яго дзядуля спяваў у оперным тэатры. Паводле яго слоў, каманда Hangout паказала, наколькі моцна людзі хочуць аб’ядноўвацца вакол музыкі і не толькі націскаць кнопку «прайграць», але і больш актыўна ўзаемадзейнічаць з ёй. У Grai лічаць, што будучыня стрымінгу звязана з сацыяльным узаемадзеяннем і сумеснай творчасцю, а сучасныя тэхналогіі штучнага інтэлекту дазваляюць развіваць гэты кірунак.

У жніўні Grai стала адной з дзвюх першых кампаній, якія атрымалі ліцэнзію на патэнты Music IP Holdings. Яны рэгулююць выкарыстанне запісанай музыкі ў спалучэнні з тэхналогіямі штучнага інтэлекту — ад аўтарызацыі да ажыццяўлення выплат.

Публічны запуск Grai чакаецца ў найбліжэйшы час. Кампанія ўжо адкрыла запіс у спіс чакання.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны11

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Скокі пад «Лысага» на вуліцы Мінска сабралі больш за мільён праглядаў у ютубе15

Футбольная зборная прэзентавала новую форму ад Adidas9

Украіна атакавала дронамі Растоўскую вобласць і Краснадарскі край2

Супрацоўніка «Беларуснафты» з Рэчыцы адправілі за краты за «садзейнічанне экстрэмізму»7

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары25

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам5

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны11

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць