Свет33

Трамп адхіліў прапанову Ірана адкрыць Армузскі праліў і спыніць баявыя дзеянні ў рэгіёне на сем дзён

Прэзідэнт ЗША лічыць імаверным аднаўленне бамбардзіровак пасля лістападаўскіх выбараў у Кангрэс. 

Фота: Andrew Harnik / Getty Images 

Дональд Трамп адхіліў прапанову Ірана адкрыць Армузскі праліў і спыніць баявыя дзеянні ў рэгіёне на сем дзён. Пра гэта The Wall Street Journal паведаміла са спасылкай на неназваных амерыканскіх чыноўнікаў.

Паводле звестак газеты, Трамп у прыватных размовах з супрацоўнікамі выказаў сумневы ў тым, што Іран выканае яго патрабаванні, і заявіў, што лічыць верагодным аднаўленне бамбардзіровак пасля лістападаўскіх выбараў у Кангрэс. 

Незадоўга да публікацыі WSJ міністр замежных спраў Ірана Абас Арагчы паведаміў, што Тэгеран перадаў ЗША мірны план, які прадугледжвае сямідзённы адлік да адкрыцця Армузскага праліва і прыпынення баявых дзеянняў у рэгіёне.

Каментары3

  • Ёсік
    26.09.2026
    А між тым у той затоцы захрасьлі 6,5тысяч маракоў. Трамп, да лістапада шчэ далёка.
  • Жвір
    26.09.2026
    Ёсік, а прапанова Ірана гарантуе выхад тых маракоў з пасткі ? Хто заблакаваў флот у затоцы, Трамп ? Гэта ўчыніў Іран. Свайму флоту Іран дазваляў праход, іншым - не. Ці мо блакіроўка затокі была ўдарам Ірана па ЗША у адказ ? Зусім не. Цяпер і флот Ірана захрас, і там пачалі во вібрыраваць.
  • Гражданин РБ
    26.09.2026
    Когда уже эти пенсионеры у власти вымрут и мир прекратит скатываться в пропасть? Сами одной ногой в могиле и тянут за собой весь мир :(

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак21

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак21

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць