Грамадства44

Сёлетняя лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру раней займалася і беларускім пытаннем — яна асуджала рэпрэсіі пасля Плошчы 2010‑га

Сёлетняя лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Наві Пілэй у свой час неаднаразова звяртала ўвагу на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. А ўлады нават запрашалі яе наведаць краіну.

Наві Пілэй падчас пасяджэння Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку, 24 верасня 2012 года. Фота: Richard Drew / AP

Сёлета Нобелеўскую прэмію міру прысудзілі паўднёваафрыканскай юрыстцы Наві Пілэй за яе ўнёсак ва ўмацаванне міжнароднага права і абарону правоў чалавека. У 2008‑2014 гадах яна займала пасаду Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

У гэты перыяд Пілэй неаднаразова выказвалася пра палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі. Ужо 21 снежня 2010 года, праз два дні пасля прэзідэнцкіх выбараў і разгону пратэсту ў Мінску, Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека распаўсюдзіла заяву Наві Пілэй, прысвечаную падзеям у Беларусі.

У ёй Пілэй выказала глыбокую занепакоенасць ужываннем сілы супраць дэманстрантаў, якія не ўдзельнічалі ў гвалтоўных дзеяннях, затрыманнямі апазіцыйных кандыдатаў і іх прыхільнікаў, а таксама ператрусамі і ціскам на незалежныя грамадскія арганізацыі.

Пры гэтым яна асудзіла і заклікі да гвалту з боку асобных радыкальных груп апазіцыі, але падкрэсліла, што ўлады абавязаныя забяспечваць права сваіх палітычных апанентаў на мірныя дэманстрацыі і свабоду слова.

У лютым 2011 года Пілэй зноў звярнулася да беларускай тэмы. Нагодай стаў прысуд Васілю Парфянкову — першаму асуджанаму па крымінальнай справе аб падзеях 19 снежня. Парфянкоў атрымаў чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму паводле абвінавачання ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

21 лютага Вярхоўны камісар ААН выказала глыбокую занепакоенасць суровасцю пакарання. Яна адзначыла, што Парфянкоў і дзясяткі іншых апазіцыйных актывістаў апынуліся пад крымінальным пераследам за рэалізацыю права на мірныя сходы і свабоду выказвання меркаванняў.

Пілэй таксама назвала працяг утрымання пад вартай палітычных апанентаў, пераслед грамадзянскай супольнасці і запалохванне незалежных СМІ сур'ёзнымі парушэннямі правоў чалавека.

На гэтым яе ўвага да Беларусі не скончылася. У чэрвені 2011 года Рада ААН па правах чалавека прыняла рэзалюцыю, у якой выказала занепакоенасць парушэннямі правоў чалавека ў краіне і даручыла Вярхоўнаму камісару падрыхтаваць адпаведны даклад.

Даклад, датаваны 10 красавіка 2012 года, ахопліваў перыяд ад прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года да сакавіка 2012-га. У ім разглядаліся парушэнні грамадзянскіх і палітычных правоў у Беларусі. Асобны дадатак быў прысвечаны людзям, якіх прыцягнулі да крымінальнай адказнасці ў сувязі з падзеямі на Плошчы. У асноўным тэксце даклада згадваўся і арышт кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага ў жніўні 2011 года. 

У чэрвені дакумент абмеркавалі на пасяджэнні Рады ААН па правах чалавека, а 5 ліпеня Рада ААН па правах чалавека прыняла новую рэзалюцыю па Беларусі і заснавала пасаду спецыяльнага дакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.

Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН у Жэневе Міхаіл Хвастоў тады заявіў, што Беларусь не прызнае мандат спецдакладчыка і не будзе з ім узаемадзейнічаць.

«Матывы гэтай ініцыятывы Еўрасаюза ніякім чынам не звязаныя з правамі чалавека. (…) Гэта мэтанакіраваная антыўрадавая дзейнасць у Беларусі пад прыкрыццём ААН», — даводзіў Хвастоў.

Беларускія ўлады запрашалі Наві Пілэй наведаць краіну, аднак візіт так і не адбыўся.

У чэрвені 2012 года, падчас абмеркавання сітуацыі ў Беларусі ў Радзе ААН па правах чалавека, Пілэй паведаміла, што тагачасны міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў запрашаў яе наведаць краіну. Аднак, паводле яе слоў, беларускі бок настойваў, каб візіт не быў звязаны з яе абавязкамі па падрыхтоўцы даклада аб правах чалавека.

Сёлета Наві Пілэй стала лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі міру. Сярод тых, хто прывітаў яе ўзнагароджанне, быў і кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна», нобелеўскі лаўрэат 2022 года Алесь Бяляцкі, вызвалення якога ААН патрабавала яшчэ ў 2012 годзе.

У каментары «Вясне» 9 кастрычніка ён звярнуў увагу на сімвалічнае значэнне рашэння Нобелеўскага камітэта ва ўмовах, калі міжнародныя праваабарончыя і судовыя інстытуты сутыкаюцца з усё большым ціскам.

«Гэты сігнал, мне падаецца, пасланы ў падтрымку яе асабістай заслугі і ў падтрымку працы праваабаронцаў», — сказаў Бяляцкі.

Каментары4

  • ?
    12.10.2026
    А хвастоў з мартынавым як преуспелі за гэты час?
  • ныціку
    12.10.2026
    Стыдно і больно, у валета папрасі, у яго шмат грошай.
  • Юлій Каралёў
    12.10.2026
    Яна рабіла заявы як Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека. Праца ў яе Офіса была такая. Рэагаваць на парушэньні правоў чалавека. Канкрэтнай працай займаліся яе супрацоўнікі. Яны ж пісалі даклады. Проста ўсё выходзіла ад яе імя. Намінальна, яна па крайняй меры чытала ўсё, што публікавалася ад яе імя. Але і то не факт. У бок Кітая яна пабойвалася нават і глянуць. Ізраіль пляжыла як магла. За апошняе нарвэскія вакісты ёй Нобеля і далі. Тое, што яна рабіла для Беларусі - гэта мінімальны мінімум, які яна мусіла рабіць. Дзякуй, канешне, але няма за што асабліва дзякаваць. Вялікіх злодзеяў, кшталту Кітая, Ірана ці Расіі, яна не чапала.

Цяпер чытаюць

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая35

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў7

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць