Грамадства

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека выказала глыбокую заклапочанасць прыгаворам Парфянкову

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Наванетхем Пілэй выказала глыбокую заклапочанасць прыгаворам Васілю Парфянкову, які быў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму па абвінавачанні ва ўдзеле ў масавых беспарадках у Мінску 19 снежня.

«Судовы пераслед і пакаранне асабліва трывожныя з улікам таго, што разам з дзясяткамі іншых актывістаў ён паўстаў перад судом за рэалізацыю свайго права на свабоду мірных сходаў і выказвання», — прыводзіць словы Пілэй сайт Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

Паводле яе слоў, утрыманне пад вартай палітычных апанентаў, пераслед грамадзянскай супольнасці і запалохванне незалежных СМІ з’яўляецца сур’ёзным парушэннем правоў чалавека.

Пілэй адзначыла, што ў Беларусі тэрміны і ўмовы ўтрымання пад вартай да суда не адпавядаюць стандартам Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. У прыватнасці, сказала яна, пытанне аб працягу тэрміну ўтрымання пад вартай вырашае пракурор, а не суддзя.

«Мы таксама атрымалі інфармацыю аб тым, што працягваецца запалохванне адвакатаў, якія аказвалі прававую дапамогу затрыманым і журналістам», — сказала вярхоўны камісар. Яна звярнула ўвагу на тое, што Міністэрства юстыцыі Беларусі анулявала ліцэнзіі сама меней тром адвакатам, якія «абаранялі лідараў апазіцыі і журналістку».

Пілэй заявіла аб працягу палітычнага і адміністрацыйнага націску на праваабаронцаў і НДА, уключаючы арышты, допыты, вобыскі, канфіскацыю матэрыялаў, запалохванні з мэтай недапушчэння кантактаў з міжнароднымі і міжурадавымі арганізацыямі.

«Праваабаронцы павінны мець магчымасць выконваць сваю працу ў бяспечным асяроддзі, не рызыкуючы сабой і не баючыся рэпрэсій, запалохвання, пагроз і чапляння ярлыкоў, — падкрэсліла Пілэй. — Дзяржавы павінны абараняць праваабаронцаў, журналістаў і грамадзянскую супольнасць ад пагроз, помсты і націску, якія з’яўляюцца вынікам іх законнай дзейнасці па абароне правоў чалавека».

Наванетхем Пілэй заклікала беларускія ўлады вызваліць палітзняволеных, у тым ліку былых кандыдатаў у прэзідэнты, і выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека. Яна адзначыла адсутнасць належнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Камітэтам ААН па правах чалавека.

Сітуацыю ў Беларусі 13 лютага ў Маскве абмеркавалі Наванетхем Пілэй і прадстаўнікі міжнароднай наглядальнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.

Камісару былі перададзеныя матэрыялы місіі па становішчы праваабаронцаў, адвакатаў і журналістаў у Беларусі, падрыхтаваныя сумесна з беларускімі арганізацыямі.

Пілэй паведаміла, што сочыць за сітуацыяй у Беларусі. Яна выказала гатоўнасць уважліва вывучаць матэрыялы і рэкамендацыі па паляпшэнні становішча з правамі чалавека ў Беларусі, паведамілі БелаПАН прадстаўнікі місіі.

19 лютага Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «пляваць хацеў» на каментары Захаду. «Гэта злыя і непрыстойныя людзі», — сказаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць