Раней выданне «Хрысціянская візія» паведамляла пра ліквідацыю лютэранскіх рэлігійных арганізацый у Беларусі на падставе даных Адзінага дзяржаўнага рэгістра. Цяпер у базе Kartoteka.by, якая збірае інфармацыю з дзяржаўных крыніц, знайшліся звесткі пра ліквідацыю яшчэ васьмі суполак у 2024—2025 гадах. У картках гэтых арганізацый інфармацыя пазначаная спасылкай на Міністэрства падаткаў і збораў. Пры гэтым у даступных даных дзяржаўнага рэгістра звестак пра іх ліквідацыю няма.

Шэсць лютэранскіх суполак былі ліквідаваныя ў Віцебскай вобласці. Чатыры з іх спынілі існаванне ў адзін дзень — 22 снежня 2025 года. Гэта суполкі Святых Пятра і Паўла і Святога Пятра ў Полацку, Уваскрэсення Хрыстовага ў Оршы, а таксама Яна Хрысціцеля ў вёсцы Мазалава Віцебскага раёна.
Яшчэ дзве суполкі дзейнічалі ў Віцебску і мелі назву ў гонар Марціна Лютэра, але былі зарэгістраваныя пад рознымі нумарамі. Адна з іх, названая імем Марціна Лютэра, была ліквідаваная 15 красавіка 2024 года, другая — грамада Марціна Лютэра — 2 ліпеня таго ж года.
Яшчэ два выпадкі выяўленыя ў Гомельскай вобласці. Грамада Святой Камуніі ў Хойніках была ліквідаваная 13 кастрычніка 2025 года, а евангельска-лютэранская суполка ў Гомелі — 31 снежня.
Такім чынам, усяго выяўлена 13 лютэранскіх рэлігійных арганізацый — два аб’яднанні і 11 суполак, — адносна якіх ёсць звесткі пра ліквідацыю або выключэнне з рэгістра ў 2024—2026 гадах. Восем грамад значацца ліквідаванымі паводле даных Міністэрства падаткаў і збораў. У дачыненні да яшчэ чатырох арганізацый рашэнні пра ліквідацыю прынялі ў 2026 годзе, а адна суполка была выключаная з Адзінага дзяржаўнага рэгістра ў 2024 годзе.
На пачатак 2024 года ў Беларусі афіцыйна дзейнічалі 24 лютэранскія грамады. Цяпер ёсць звесткі пра ліквідацыю або рашэнні аб ліквідацыі дзесяці з іх, а таксама пра выключэнне з рэгістра яшчэ адной. Такім чынам, амаль палова лютэранскіх суполак, якія існавалі да пачатку абавязковай перарэгістрацыі, ужо спыніла дзейнасць або трапіла пад рашэнні аб ліквідацыі.
У Віцебску ліквідавалі рэспубліканскае рэлігійнае аб’яднанне лютэран
66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле
Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель
Закрываюць на рэканструкцыю касцёл на Кальварыйскіх могілках у Мінску
Каментары