абноўлена
Беларуска ездзіла па Чарнагорыі адразу пад пяццю наркотыкамі
У чарнагорскім горадзе Жабляк мясцовая паліцыя затрымала беларускага кіроўцу за кіраванне транспартным сродкам у стане наркатычнага ап’янення.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com
33‑гадовую грамадзянінку Беларусі (паліцыя дае яе ініцыялы — J. S.) затрымалі за кіраванне аўтамабілем пад уздзеяннем адразу некалькіх псіхаактыўных рэчываў.
Тэст паказаў наяўнасць метамфетаміну, марыхуаны, бензадыазепінаў, амфетаміну і какаіну.
Каментары