Свет77

Марк Рутэ: У Расіі няма шанцаў нас перамагчы

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ заявіў, што цяпер непасрэднай пагрозы тэрыторыі альянсу з боку Расіі няма. Ён таксама сказаў, што НАТА значна мацнейшае за Расію і ў выпадку вайсковага сутыкнення Масква не зможа перамагчы альянс. А ядзерныя пагрозы з боку Расіі ён сур'ёзна не ўспрымае, піша Politico.

Марк Рутэ. Фота: AP Photo/Omar Havana

Словы Марка Рутэ прагучалі пасля таго, як Расія накіравала НАТА дыпламатычную ноту з папярэджаннем аб магчымым выкарыстанні ядзернай зброі ў выпадку спробы ізаляваць Калінінградскую вобласць ад астатняй тэрыторыі краіны. Масква таксама заявіла, што ў выпадку ўзброенага канфлікту можа нанесці ўдары па «цэнтрах прыняцця рашэнняў» у краінах — членах альянсу.

Па словах Рутэ, НАТА адказала на расійскую ноту спакойна. Ён падкрэсліў, што альянс мае абарончы характар, і заклікаў Расію спыніць ядзерныя пагрозы.

Генеральны сакратар НАТА таксама адзначыў, што калі Расія вырашыць пачаць ваенныя дзеянні супраць Фінляндыі, краін Балтыі, Польшчы ці іншай дзяржавы альянсу, гэтаму будзе папярэднічаць нарошчванне расійскіх вайсковых сіл. Па яго словах, ЗША захаваюць удзел у абароне Еўропы як звычайнымі, так і ядзернымі сродкамі.

Рутэ заявіў, што НАТА працягне падтрымліваць Украіну і адначасова ўкладаць сродкі ва ўмацаванне ўласнай абароны. Ён заклікаў краіны альянсу не паддавацца на пагрозы з боку Масквы і захоўваць спакой.

Паводле слоў генеральнага сакратара альянсу, Расія сутыкаецца з цяжкасцямі на фронце і імкнецца раскалоць краіны НАТА, каб дамагчыся спынення падтрымкі Украіны. Ён таксама сказаў, што Уладзімір Пуцін пакуль не дэманструе гатоўнасці да перамоў аб заканчэнні вайны.

Каментары7

  • Скрыньце
    30.09.2026
    Столтэнберг паваяваў да апошняга ўкраінца, зараз Рутэ хоча паваяваць да апошняга паляка і літоўца, потым кааліцыя рашучых адсвяткуе перамогу здаўшы чэхаў са славакамі. А як справа пойдзе ў бок ягонай Галандыі, збяжыць за акіян, а ягоны заступнік скажа "выбачайце, мы памыліліся з разлікамі, НАТО спыняе сваю пачэсную місію".
  • ha-ha
    30.09.2026
    "Он подчеркнул, что альянс имеет оборонительный характер"
    напомните мне, на какое государство НАТО напала Югославия (и еще десятки стран), перед тем, как НАТО стало "обороняться"
  • Санта Бэрримор
    30.09.2026
    Победили, конечно. Во влажных фантазиях азаренков и соловьевых.

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

Бабруйскі рыбак злавіў велізарнага шчупака не выязджаючы з горада ФОТЫ2

Хакеры ўзламалі базу з данымі кліентаў «ДоДо Піцы»

«Белоруссия ни при чём!» Леанід Парфёнаў адказаў на пытанне, чый Шагал78

Прэм'ер-міністр Балгарыі заклікаў Еўропу пайсці на саступкі Пуціну18

Спрэчных канцэртаў у брэсцкім касцёле, відаць, больш не будзе. Іх забараняюць свецкія ўлады3

У Кітаі знайшлі парэшткі раней невядомага дыназаўра з чатырма крыламі5

Нарвежская палітычная эліта апраўдваецца перад парламентам за сувязі з Джэфры Эпштэйнам

Названыя авіякампаніі з найлепшым WI-FI на борце. Еўрапейская з іх толькі адна2

Юрый Чыж зноў судзіўся са сваім сынам. Перамагла маладосць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць