Свет99

Польскі палітык Лепэр рэалізоўваў у Беларусі выгадныя гешэфты

Польскі палітык, былы віцэ-прэм’ер і міністр сельскай гаспадаркі Польшчы Анджэй Лепер, які забіў сябе, незадоўга да смерці атрымаў ад беларускіх уладаў згоду на арэнду вялікага абшару лесу.

Пра гэта піша польскі таблоід «Super Express».

Лепер меў гнаць беларускую драўніну ў Польшчу. Доступ да такога прыроднага рэсурсу ў Беларусі мае толькі пэўнае кола асобаў. Скажам, знакаміты шведскі канцэрн «Ікеа» ў беларускую дрэваапрацоўку так і не пусцілі.

Газета піша, што гандаль драўнінай быў не адзінай крыніцай заробку Лепера ў Беларусі.

Былы прэс-сакратар палітыка Матэуш Піскорскі напісаў у сваім блогу, што беларусы прапанавалі Леперу распрацаваць маштабную праграму рэструктурызацыі сельскай гаспадаркі.

Лепэр быў палітыкам-папулістам. Па меры росту дабрабыту палякаў у ЕС ягоная папулярнасць падала. Да таго ж, ён уляпаўся ў брудны сэкс-скандал, выявіліся і брудныя афёры з зямельнымі ўчасткамі. У выніку гэтага ягоная партыя «Самаабарона» страціла ўсякую папулярнасць. Затое

гэты экс-палітык быў жаданым гасцём на тэлеэкранах Беларусі. Ён нават выступаў на так званых «усебеларускіх народных сходах» — прапагандысцкіх шоу, якія Аляксандра Лукашэнка ладзіць на дзяржаўныя грошы ў часе выбарчых кампаній.

У сувязі са смерцю лідара «Самаабароны» спачуванні выказаў асабіста Лукашэнка.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV3

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі запусцілі чат-бот для даносаў. Цяпер бондаравец Юспа стаў частым госцем на міліцэйскіх гутарках3

На Мінскім моры адкрыюць «Порт» — новую зону адпачынку1

У мінскія крамы завезлі свежыя беларускія маліны1

«Першыя 500 цэляў ужо на алоўку». Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм УСУ папярэдзіў Лукашэнку44

«11 трыльёнаў, бля». Дэпутат расійскай Дзярждумы вылаяўся матам, расказваючы пра дэфіцыт бюджэту7

У МЗС заявілі пра актыўны непублічны дыялог з Захадам7

Беларускі бізнэсмен праспансаваў чэмпіянат свету па хакеі ў Швейцарыі1

Ва Украіне адказалі Вальфовічу адносна 116 беспілотнікаў за тыдзень2

Ціханоўская: «Для мяне не стаіць пытанне, ці пераможа Украіна. Адзінае пытанне — калі»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV3

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць