З наступнага месяца ў Беларусі пачнуцца экскурсіі з дэгустацыяй чорнай ікры
Размова пра завод у Фаніпалі пад Мінскам, дзе ікру выпускаюць пад брэндам Admiral Husso і пастаўляюць не толькі на беларускі рынак, але і на экспарт — у Еўропу, ЗША і Расію, паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.

Падрыхтоўкай арганізаваных экскурсій ужо заняліся беларускія турыстычныя агенцтвы. Анансуюць, што наведвальнікам пакажуць поўны цыкл вырошчвання асятровых рыб, пазнаёмяць з тонкасцямі сучаснай аквакультуры і прапануюць прадэгуставаць свежую чорную ікру проста на вытворчасці.
Акрамя таго, госці змогуць «паназіраць за працэсам кармлення асятроў, убачыць УГД самкі асятра і разгледзець ікрынкі пад мікраскопам».
У РСТА кажуць, што турыстам з Беларусі дазволена вывозіць да 250 г чорнай асятровай ікры. Усё, што перавышае гэты ліміт, лічыцца камерцыйнай партыяй.
Каментары